Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чубайс прыехаў абмяркоўваць пастаўку электраэнэргіі ў Беларусь і ейны транзыт праз Польшчу 11:10, 08/06/2001
Старшыня праўленьня РАТ "ЕЭС России" Анатоль Чубайс, які прыбыў у Менск на паседжаньне электраэнэргетычнага Савету СНД, сустрэнецца сёньня з Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамілі РІА "Новости" у прэсавай службе Чубайса, на сустрэчы мяркуецца абмеркаваць пытаньні, зьвязаныя з пастаўкамі расейскай электраэнэргіі ў Беларусь, а таксама ейным транзытам праз беларускія сеткі ў Польшчу.
У гэтым годзе запазычанасьць Беларусі за пастаўкі электраэнэргіі скараціліся з 39,5 млн.даляраў да 22,2 мільёнаў. З верасьня 2000 года Беларусь аплочвае пастаўкі расейскай электраэнэргіі на 100 адсоткаў грашовымі сродкамі. У мінулы год аб`ём паставак расейскай электраэнэргіі ў Беларусь павялічыўся з 5,8 да 6,5 млрд. кілават/гадзінаў.