Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мэджык выйграў гаспадарчую спрэчку 11:12, 08/06/2001
У гаспадарчым судзе Менску скончыўся разгляд гаспадарчай спрэчкі паміж Камітэтам фінансавых расьсьледаваньняў Першамайскага раёну Менску й прыватным выдавецкім прадпрыемствам "Мэджык" на карысьць апошняга.
Па словах генэральнага дырэктара выдавецтва Юры Будзько, прадпрыемства, якое ён узначальвае, выйграла працэс. Ён нагадаў, што 13 верасьня 2000 года міліцыяй быў арыштаваны наклад спэцвыпуску газэты"Рабочы", прысьвечаны байкоту парлямэнцкіх выбараў. Тады ж з бухгальтэрыі прадпрыемства супрацоўнікамі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў Першамайскага раёну былі канфіскаваны ўсе дакумэнты за апошнія 2 гады.
З гэтага моманту пачалося правядзеньне татальнай праверкі. Хутка пасьля гэтага "Мэджыку" прад`явілі некалькі абвінавачваньняў у так званых "ничтожных"фальсыфікаваных зьдзелках. Выдавецкаму прадпрыемству быў прад`яўлены штаф на 30 мільёнаў рублёў. Аднак кіраўніцтва прадпрыемства абскардзіла гэтае рашэньне ў судзе, перадае БелаПАН. Па словах Будзько, прадстаўнікі "Мэджыку" цалкам даказалі ў судзе рэальнасьць гэтых зьдзелак па закупцы паперы, на якой выдаваліся газэты. Такім чынам, штраф, накладзены на выдавецкае прадпрыемства, прызнаны незаконным.