Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МУШКЕЦЁРЫ
11:17, 08/06/2001, Людміла Гразнова, дэпутат Вярхоўнага Савету, член аргкамітэту Хартыі`97, "Народная воля"

Напрацягу некалькіх тыдняў спрабавала пабудаваць тэму мушкецёраў адносна нашых дэмакратычных кандыдатаў - Ганчарыка, Домаша, Казлоўскага й Чыгіра. Хацелася б іх падтрымаць і дадаць аптымізму прыхільнікам. Разумныя і адважныя палітыкі аб`явілі пра свой намер прымаць удзел у прэзыдэнцкай гонцы. Ужо сам гэта факт кажа пра іхнюю сьмеласьць і рашучасьць. Выйсьці сёньня на такую дыстанцыю небясьпечна. Досьвед папярэднікаў сумны. Зьнікненьні й загадкавая сьмерць аднаго зь іх - таму падцьверджаньне. Але тэма мушкецёраў ніяк не выстройвалася. Аднаго сьмелага ўчынка, гатоўнасьці да прэзыдэнцкага марафону недастаткова. Хочацца бачыць і больш актыўнае ўзаемадзеяньне й рашучасьць. Калі чацьвёрка дамовілася й пайшла разам па гэтым складаным шляху, то толькі мушкецёрскія якасьці могуць прывесці іх да асабістага посьпеху і палёгкі нашай долі. Нечакана тэма мушкецёраў легла на іншыя дзеючыя асобы. Імі сталі "ЗУБРы".

Белавежскія прадаўжальнікі справы д`Артаньяна, Атоса, Партоса і Араміса таксама маладыя й рамантычныя. Яны не маюць вялікіх кашалькоў і гучных палітычных тытулаў. Не вядуць інтрыгаў і не выстройваюць кар`еру на прыдворных балях і псэўдаапазыцыйных тусоўках. Для іх галоўнае - дзеяньне. Яны таксама вядомыя доблесныя французы нясуцца па гарадох краіны дзеля абароны айчыны.

Вядома, сёньня іхнія дзеяньні не зводзяцца да перадачы ліста каралевы да канцлера. Задача ў іх больш складаная. Пасланьняў яны павінны прынесьці сотні тысячаў - у кожны дом, кожнаму грамадзяніну краіны. Пасланьняў, у якіх гаворыцца праўда пра жыцьцё абяздоленых беларусаў, пра здраду прыдворных дэпутатаў і баязьлівых чыноўнікаў, пра павуціньне ілжы, нахінутай кардзіналішкам, і пра тое, што большасьць народу жадае пераменаў - годнага заробку, дастатковай пенсыі й спакою ў сваёй краіне.

Здавалася, што тут небясьпечнага, у перадачы такіх пасланьняў. Але на шляху белавежскіх мушкецёраў паўстаюць служкі вядомага дзеяча. Яны па загаду звыш хапаюць распаўсюджвальнікаў спэцвыпускаў газэтаў, відэёкасэтаў, налепак, значак. Замахваюцца на форменае адзеньне мушкецёраў - іхнія баявыя майкі з надпісам "Час выбіраць!" са знакам "ЗУБР".

Для любога інтрыгана, мінулага й сучаснага, смяротна небясьпечна праўдзівая інфармацыя пра думкі і надзеі народа. Кожны кардзіналішка хоча ўтрымаць прастадюдзінаў у цемры і невуцтве з тым, каб кіраваць імі, неразумнымі і баязьлівымі. І тады невялікі атрад паслужлівых пастухоў можа завесьці статак авечак куда заўгодна, або да абрыву бездані, або ў балота. Куды яны падаюць, не разумеючы, што зь імі адбываецца.

Белавежскія мушкецёры не жадаюць пераўтварэньня людзей у пакорлівы статак і імкнуцца данесьці праўдзівую інфармацыю не толькі ў выглядзе друкаванага слова, карцінкі або знака, але й з дапамогаю акцёрскага майстэрства. Як у часы каралеўн і кардзіналаў на гарадзкіх вуліцах і кірмашах зноў разыгрываюцца сцэны блазнаў. Але сёньня блазаны - гэта "мазаічны псыхапат" і дактары, якія аказваюць дапамогу хвораму. Псыхічныя разладжаньні ў наш складаны час -- распаўсюджаная хвароба, таму прысутнасьць дактароў і больш за тое -- іх кваліфікаваныя дзеяньні вельмі дарэчы. Народ гагоча, калі бачыць такога кшталту прадстаўленьні. І нават служкі інтрыгана, калі глядзяць на дзівацтвы "мазаічнага псыхапата" не могуць схаваць усьмешак.

Беларусь сёньня не нашмат адрозніваецца ад Францыі тры стагодзьдзі таму. І там і тут супернікі ліквідуюцца фізычна з палітычнай арэны. Розьніца ў тым, што ў тыя часы палітычны апанент загінаў на полі бітвы ад удара клінка. Сёньня ён зьнікае. Няма чалавека, няма праблемаў. Нібыта няма каму прад`явіць прэтэнзыі. Няма сьведкаў злачынства, няма прылады забойства, няма самога забойцы. Але палітыкі, якія зьніклі, не прыйшлі дадому, не абнялі жонак, не пацалавалі дзяцей, не паднялі чарку. Іх няма. І пра гэта павіны казаць людзі. Пра гэта гучна заяўляюць белавежскія мушкецёры сваімі надпісамі на сьценах дамоў. Адно слова "Дзе?" ужо стала зразумела ўсім, гэта значыць "Дзе Захаранка?", "Дзе Ганчар?", "Чаму памёр Карпенка?".

Пасьля надпісаў, яны, маладыя беларусы, сталі ў жывы ланцуг уздоўж праспэкту Скарыны з партрэтамі зьніклых палітыкаў і памерлага пры загадкавых абставінах віцэ-сьпікера парлямэнту. Менчукі, што апынуліся ў той час на галоўнай вуліцы сталіцы, назіралі дзіўныя перамяшчэньні служак інтрыгана. Апранутыя ў спартовыя касьцюмы, абутыя ў красоўкі, узброеныя рацыямі й "ксівамі", яны натоўпамі перацякалі па гораду, спрабуючы прадухіліць акцыю мушекцёраў. Але апошнія аказаліся больш разумнымі і арганізаванымі. Пасьля таго як паўгадзіны яны пастаялі з партрэтамі няшчасных палітыкаў, яны растаялі, не трапіўшы ў рукі праціўніка.

Наогул у апошні час кардзіналішку не пазайздросьціш. Клопатаў усё болей і болей, і падставаў для нэрвовых абвастрэньняў хоць адбаўляй. Сапраўдным галаўным болем сталі мушкецёры. У адну нядзелю траўня, калі яго служакі раз`ехаліся на прысядзібныя ўчасткі для пасадкі бульбы, мушкецёры сабраліся й прайшліся па горадзе арганізаванай камандай пад тысячу чалавек. Добра, што не былі экіпіраваны і без коней. Толькі адказвалі адзінокім стражам парадку, што трапляліся на шляху, што йдуць піць піва. Вядома, не піва было за мэту іх дэманстрацыі, а штосьці іншае, больш сур`ёзнае. Яны паказалі сваю здольнасьць да мабілізацыі.

Натуральна, не мой клопат хвалявацца адносна вядомага дзеяча. Мой клопат - падтрымаць белавежскіх мушкецёраў. І тое, што прыходзіцца бачыць у іх штодзённым жыцьці, прымушае захапляцца і ўжываць вобразы, народжаныя вялікім французкім пісьменьнікам. Назіраючы за ўчынкамі маладых, пагаджуся з Аляксандрам Дзюма, што палітыкай рухае не толькі ўлада й грошы, але й каханьне.

Толькі дзеля каханьня можна кінуцца ў ледзяную ваду, пераплыць Сьвіслач з лыжнымі палкамі і ў масцы "мазаічнага псыхапата". Ніводзін рэжысёр ня ў стане прыдумаць такой выдатнай сцэны, ад якой трымаліся за жывоцікі ўсе гледачы - і ў грамадзянскай, і неграмадзянскай форме. На такую імправізацыю здольны толькі акцёр, які жадае скалыхнуць сэрца каханай дзяўчыны. Толькі маладыя прыгажуні гатовыя стаць ля дзьвярэй Партызанскага РАУСу з сямі гадзінаў вечара да чатырох гадзінаў раніцы ў чаканьні сваіх мушкецёраў, затрыманых пасьля вулічнага спектаклю. Пад дажджом, сагнаныя з прыступак РАУСу, яны ўсю ноч хваляваліся пра сваіх Атосаў, Партосаў, Арамісаў і д`Артаньянаў. Адна мясцовая Канстанцыя ўвесь час плакала і паўтарала: "Калі яго павязуць на Акрэсьціна, я кінуся пад колы машыны".

Белавежскія мушкецёры і іх каханыя не напісалі на сваім сьцягу "Ўсе за аднаго і адзін за ўсіх". Але менавіта так яны дзейнічаюць, памнажаючы ў дзесяткі разоў свае сілы, дабіваючыся мэты і павяргаючы праціўніка не клінком, а высокай маральлю, гонарам, сумленьнем. Рашучасьць і выдумка, узаемапавага й любоў - вось галоўная зброя, з дапамогай якой заваёўваюць сэрцы беларусаў белавежскія мушкецёры, даючы прыклад больш вопытным палітыкам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: