Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Уладзімер Навумаў зьбег ад пытаньняў прэсы ў “плянавую” камандзіроўку
11:07, 11/06/2001

Сэнсацыйны ліст работніка пракуратуры Зьміцера Петрушкевіча, які абвінаваціў уладу ў выкраданьні й забойствах апазыцыйных палітыкаў, выклікала вялікі інтарэс прэсы да персоны міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава, які, гледзячы па лісту, зьяўляўся адным з тых, хто замаўляў учыненыя злачынствы. Уладзімер Навумаў не захацеў змываць з сябе бруд і ўвесь дзень (што аказалася вялікай нечаканасьцю для ягоных падначаленых) не зьяўляўся на працы. К канцу дня Навумаў заскочыў ў роднае ведамства на 10 хвілінаў. На хаду назваў ліст правакацыяй і ...”тэрмінова” і “плянава” зьехаў у Гомлю.

 ПАЛIТЫКА 

Беларускі рэжым стане яшчэ й злачынным
11:06, 11/06/2001

“Калі гэтыя факты падцьвердзяцца, то мы будзем мець справу ня толькі з недэмакратычным і нелігітымным, але й злачынным рэжымам”, - пракамэнтаваў ліст супрацоўніка пракуратуры Зьміцера Петрушкевіча, што выкрываў уладу ў выкраданьнях і забойствах палітычных апанентаў, міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў.

Чаму адключылі расейскія тэлеканалы?
11:05, 11/06/2001

Сёньня ў Беларусі раптам спынілася вяшчаньне расейскіх тэлеканалаў – ГРТ, РТР, НТБ, “Культуры”. Дзяржаўная тэлерадыёкампанія запэўнівае, што перапынак зьвязаны з прафілактыкаю абсталяваньня і нібыта мерапрыемства плянавае. Аднак пра адваротнае кажа хаця б тое, што ніводнае выданьне, якое друкуе тэлевізыйныя праграмы, аб адключэньні расейскіх тэлеканалаў ніхто не папярэдзіў.

Аўтары сэнсацыйнага ліста – рэальныя людзі
11:04, 11/06/2001

“Радыё Свабода” высьветліла, што аўтар скандальнага ліста, які раскрывае падрабязнасьці сьледзтва па справе Зьміцера Завадзкага, Зьміцер Петрушкевіч сапраўды зьяўляецца дзейным супрацоўнікам пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Ён насамрэч працуе сьледчым пракуратуры Савецкага раёну, і ў студзені 2001 года быў накіраваны на працу ў сьледчую групу Генэральнай пракуратуры РБ па справе Завадзкага.

Прэсавыя службы сілавых структураў у разгубленасьці
11:03, 11/06/2001

Прэсавыя службы МУС, КДБ і Генпракуратуры адмовіліся камэнтаваць ліст супрацоўніка сьледчай групы па справе Завадзкага Зьміцера Петрушкевіча, які абвінавачае ўладу ў выкраданьні людзей. “Наогул гэты ліст я прачытаў на вашым сайце. Перш перакінуўся словам зь міністрам Навумавым і ён паведаміў, што магчыма, сам пракамэнтуе гэты ліст. Вы ж разумееце. Гэта такое сур’ёзнае абінавачваньне. Яно закранае нават не МУС, а штосьці больш высокае, -- пракамэнтаваў прэсаваму цэнтру Хартыі’97 сэнсацыйны ліст сьледчага генпракуратуры прэсавы сакратар МУС Зьміцер Партон.

Павал Шарамэт: гэта не апошні ліст, які даказвае датычнасьць улады да выкраданьня людзей
11:02, 11/06/2001

“Сёньня супрацоўнікі сьледчай групы па справе Завадзкага аказаліся ў вельмі небясьпечнай сытуацыі. У генэральнай пракуратуры яны ізгоі, ціск на іх настолькі вялікі, што яны проста не вытрымліваюць пастаянных запужваньняў і пагрозаў у свой адрэс і адрэс сваіх блізкіх. Двое сьледчых ужо памерлі пры дзіўных абстаінах, нібы ад сардэчнага прыступу. Памёр і галоўны сьведка па спрае Завадзкага. Сьледчыя зразумелі, што лепш усё адкрыта распавесьці, чым раптоўна памерці ад сардэчнага прыступу”, -- пракаметаваў прэсаваму цэнтру Хартыі’97 сэнсацыйнае прызнаньне работніка сьледчай групы пракуратуры Рэспублікі Беларусь Зьміцера Петрушкевіча, што датычыць рассьледаваньня “гучных справаў” аб зьнікненіні ў Беларусі вядомых людзей кіраўнік спэцпраэктаў ГРТ Павал Шарамет.

ЯНЫ НЯ ЗЬНIКЛІ. ІХ ЗАБІЎ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭСКАДРОН СЬМЕРЦІ
11:01, 11/06/2001

Работнік сьледчай групы пракуратуры Рэспублікі Беларусь Зьміцер Петрушкеіч агучыў 11 чэрвеня 2001 года новую інфармацыю, што датычыць расьсьледаваньня “гучных справаў” аб зьнікненьні ў Беларусі вядомых людзей. Са словаў Петрушкевіча й яшчэ аднаго чалавека – былога супрацоўніка пракуратуры Алега Случака -- вынікае, што на Беларусі па загаду ўладаў створана спэцыяльная група, якая займацца ліквідацыяй нягодных уладзе людзей. Менавіта ў гэты “эскадрон сьмерці” ўваходзяць абвінавачаныя па справе Звадзкага спэцназаўцы Ігнатовіч і Малік. Група забойцаў створана некалькі гадоў таму былым міністрам унутраных справаў Юры Сіваковым (зараз высокі чыноўнік адміністрацыі прэзыдэнта) па загаду Дзяржсакратара Віктара Шэймана (зараз ён – генэральны пракурор). Узначальвае групу афіцэр спэцназу Зьміцер Паўлючэнка. Сэнсацыйная таксама інфармацыя пра тое, што дзейны міністар унутраных справаў Навумаў да сёньня наведвае арыштаваных Ігнатовіча й Маліка, а таксама інфармацыя пра зброю, якую выкарыстоўвала банда забойцаў – гэта пісталет, зь якога ў Беларусі растрэльваюць людзей прыгавораных да сьяротнага пакараньня. Са словаў Петрушкевіча й Случака вынікае, што шукаць ахвяраў палітычных злачынстваў варта ў раёне Паўночных могілак у Навінках. Аднак спроба былога генэральнага пракурора Бажэлка і экс-старшыні КДБ Мацкевіча выкрыць групу й знайсьці трупы забітых пры дапамозе спэцыяльнай апаратуры скончыліся гучнай адстаўкай... Гэтая інфармацыя былы атрымана ўсімі беларускімі СМІ па электроннай пошце. Інтэрвію сканчаецца абяцаньнем прадаставіць у хуткім часе відэёзапіс словаў Петрушкевіча й Случака. Яны таксама запэўніваюць, што маюць шматлікія дакумэнты па справе Завадзкага. Тэкст ліста прыводзіцца цалкам.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: