Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Павал Шарамэт: гэта не апошні ліст, які даказвае датычнасьць улады да выкраданьня людзей 11:02, 11/06/2001
“Сёньня супрацоўнікі сьледчай групы па справе Завадзкага аказаліся ў вельмі небясьпечнай сытуацыі. У генэральнай пракуратуры яны ізгоі, ціск на іх настолькі вялікі, што яны проста не вытрымліваюць пастаянных запужваньняў і пагрозаў у свой адрэс і адрэс сваіх блізкіх. Двое сьледчых ужо памерлі пры дзіўных абстаінах, нібы ад сардэчнага прыступу. Памёр і галоўны сьведка па спрае Завадзкага. Сьледчыя зразумелі, што лепш усё адкрыта распавесьці, чым раптоўна памерці ад сардэчнага прыступу”, -- пракаметаваў прэсаваму цэнтру Хартыі’97 сэнсацыйнае прызнаньне работніка сьледчай групы пракуратуры Рэспублікі Беларусь Зьміцера Петрушкевіча, што датычыць рассьледаваньня “гучных справаў” аб зьнікненіні ў Беларусі вядомых людзей кіраўнік спэцпраэктаў ГРТ Павал Шарамет.
“Тое самае зрабілі былы генпракурор Бажэлка і экс-глава КДБ Мацкевіч. Ніхто не чакаў, што яны пойдуць супраць Лукашэнкі. Але яны гэта зрабілі, калі арыштавалі начальніка САХРу МУС Паўлючэнка. Яны таксама не вытрымалі гэтага ўціску і застрашэньня, што прымушалі маўчаць пра тое страшна, што адбываецца ў краіне.
У мяне ёсьць інфармацыя, што Лукашэнка склаў сьпіс людзей, якіх неабходна нейтралізаваць на працягу трох месяцаў, што засталіся да выбараў. Размова йдзе пра крокі, якія б маглі вывесьці іх з гульні: застрашэньнях, псыхалягічным ціску. Прэвентыўных затрыманьнях.
У прыватнасьці, для выкананьня гэтай задачы ў Маскву выехала аператыўная група, якая абавязана адсьлежваць сувязі беларусаў з апазыцыяй. “Сочка” ідзе за дырэктарам “Рубіну” Лашкевічам, генэралам Паўлавым, былым намесьнкам страшыні КДБ Кезам.
Сёньня вельмі важна, што гэты чалавек не пабаяўся назваць сваё імя. Вельмі важна. І я думаю, што гэта безумоўна не апошні ліст, які даказвае датычнасьць уладаў да выкраданьня людзей”, -- дадаў Павал Шарамет.