Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэсавыя службы сілавых структураў у разгубленасьці
11:03, 11/06/2001

Прэсавыя службы МУС, КДБ і Генпракуратуры адмовіліся камэнтаваць ліст супрацоўніка сьледчай групы па справе Завадзкага Зьміцера Петрушкевіча, які абвінавачае ўладу ў выкраданьні людзей. “Наогул гэты ліст я прачытаў на вашым сайце. Перш перакінуўся словам зь міністрам Навумавым і ён паведаміў, што магчыма, сам пракамэнтуе гэты ліст. Вы ж разумееце. Гэта такое сур’ёзнае абінавачваньне. Яно закранае нават не МУС, а штосьці больш высокае, -- пракамэнтаваў прэсаваму цэнтру Хартыі’97 сэнсацыйны ліст сьледчага генпракуратуры прэсавы сакратар МУС Зьміцер Партон.

А вось як адрэагаваў на гэты ж ліст кіраўнік Цэнтра інфармацыі й грамадзкіх сувязяў КДБ Фёдар Котаў: “Які ліст? Што за ліст? Хто напісаў? Мне ж ня пішуць. Палкоўніку ніхто ня піша. А наогул, паколькі кантрольны пакет інфармацыі па справе Завадзкага знаходзіцца ў пракуратуры, то КДБ камэнтаваць гэты ліст адмаўляецца”.

Начальнік прэсавага цэнтра Рэспубліканскай пракуратуры Аляксей Транаў, хаця і не палкоўнк, як герой Маркеса й Фёдар Котаў, але гледзячы на ягоную рэакцыю, ліст яму таксама ніхто не піша:”Хто які ліст напісаў? Яшчэ не чытаў. Трэба абавязкова пачытаць”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Изготовим ежедневники, производство ежедневников Киев