Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімер Навумаў зьбег ад пытаньняў прэсы ў “плянавую” камандзіроўку 11:07, 11/06/2001
Сэнсацыйны ліст работніка пракуратуры Зьміцера Петрушкевіча, які абвінаваціў уладу ў выкраданьні й забойствах апазыцыйных палітыкаў, выклікала вялікі інтарэс прэсы да персоны міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава, які, гледзячы па лісту, зьяўляўся адным з тых, хто замаўляў учыненыя злачынствы. Уладзімер Навумаў не захацеў змываць з сябе бруд і ўвесь дзень (што аказалася вялікай нечаканасьцю для ягоных падначаленых) не зьяўляўся на працы. К канцу дня Навумаў заскочыў ў роднае ведамства на 10 хвілінаў. На хаду назваў ліст правакацыяй і ...”тэрмінова” і “плянава” зьехаў у Гомлю.