Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
А.САНЬНІКАЎ: “ДЭМАКРАТЫЧНЫМ ПРЭЗЫДЭНТАМ ЛУКАШЭНКУ ЎЖО НЯ БЫЦЬ”
11:13, 12/06/2001

“Лукашэнка ўжо пазбаўлены дэмакратычнай легітымнасьці. Пасьля лістападаўскага рэферэндуму 1996 года, калі ён канчаткова дэ-факта ўзурпіраваў уладу. І 20 ліпеня 1999 года, калі гэтая ўзурпацыя аформілася канчаткова. Аляксандар Лукашэнка па вызначэньню ня здольны стаць дэмакратычна выбраным прэзыдэнтам. Усе спробы міжнародных структураў уступіць зь ім у перамовы праваліліся. Калі штосьці Лукашэнка й даказаў, так толькі тое, што ён ні ў якім разе ня пойдзе на дэмакратызацыю й рэфармаваньне беларускага грамадзтва. Ён ужо прайграў прэзыдэнцкую гонку таму будзе гэтыя выбары фальсыфікаваць”, -- заяіў у інтэрвію газэце “Свободные новости” міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў. Тэкст інтэрвію чытайце цалкам.

 ПАЛIТЫКА 

Нашыя галасы будуць падлічаны
11:12, 12/06/2001

“Гэтая гістарычная падзея аб’яднае намаганьні двух незалежных сетак назіраньня, і надыходзячыя прэзыдэнцкія выбары будуць сапраўды пракантраляваны з боку грамадзкасьці й грамадзкіх арганізацыяў. Мы данясем да народа інфармацыю пра сапрўдныя вынікі гэтых выбараў”, -- заявіў лідэр грамадзянскай ініцыятывы “Незалежны погляд” Алесь Бяляцкі на прэсавай канферэнцыі, што адбылася сёньня. Дзьве найбуйныя беларускія арганізацыі па назіраньню за выбарамі заявілі аб аб’яднаньні намаганьняў і каардынацыі дззеяньяньняў, накіраваных на падрыхтоўку незалежных унутраных назіральнікаў за надыходзячымі ў верасьні гэтага года выбарамі прэзыдэнта.

Арышт Юры Бандажэўскага можа быць заплянаванай правакацыяй
11:11, 12/06/2001

Заплянаванай правакацыяй назала жонка вядомага былога рэктара Гомельскага медычнага інстытута прафесара Юры Бандажэўскага, Галіна Бандажэўская, арышт ейнага мужа на беларуска-літоўскай мяжы. Паводле афіцыйнай інфармацыі Ю.Бандажэўскі быў затрыманы пры спробе нелегальнага перасячэньня беларуска-украінскай мяжы, хаця ён знаходзіўся пад падпіскай ад нявыязьдзе – супраць яго і іншых супрацоўнікаў інстутута была ўзбуджана крымінальная справа аб хабарніцтве.

Міхаіл Чыгір: Лукашэнка не атрымае публічнай падтрымкі на выбарах вышэйшага кіраўніцтва Расеі
11:10, 12/06/2001, «Народная воля»

У нядзелю 10 чэрвеня адбылася, можна сказаць, прэм’ера на расейскім тэлеканале ГРТ чатырох прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта Беларусі. У праграме Познэра “Времена” прынялі ўдзел Міхаіл Чыгір, Павал Казлоўскі, Сяргей Калякін, Сямён Домаш, а таксама старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Як глядач магу сказаць: выглядалі апаненты Лукашэнкі вельмі і вельмі прывабна, і, што самае галоўнае, пераканаўча. Таксама радуе той факт, што запрашэньне на ўдзел прыйшло менавіта ад Уладзімера Познэра, аднаго з самых папулярных й паважаных журналістаў Расеі.

Самыя бясперспектыўныя падалі заяўкі
11:09, 12/06/2001

Самыя бяспэспэктыўныя кандыдаты на пост прэзыдэнта Беларусі, лідэр Беларускай ліберал-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч і нікому невядомы Ўладзімер Цярэшчанка, першымі падалі ў Цэнтрвыбаркам заяўкі аб рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных групаў. У складзе ініцыятыўнай групы Црэшчэнка аказалася 6 тысячаў 83 чалавекі. Ініцыятыўная група Сяргея Гайдукевіча аказалася амаль у 3 разы меней – 2 136 чалавек.

Журналіст сядае ў турму за спробу выкананьня прафесыйнага абавязку
11:08, 12/06/2001

Лаўрэат Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека, дэпутат Вярхоўнага Cавету 13-га скліканьня журналіст Валеры Шчукін сядае ў турму. З сёньняшняга дня ўступае ў сілу пастанова аб арышце тэрмінам на тры месяцы, што было вынесена 15 сакавіка судом Цэнтральнага раёну Менску. 60-гадовага Шчукіна абвінавацілі ў хуліганстве – парушэньні арт.339 ч.1 КК РБ толькі за тое, што ён спрабаваў увайсьці на прэсавую канферэнцыю міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава.

ЭЗ патрабуе ад беларускіх уладаў захаваньня прынцыпаў свабоды сходаў
11:07, 12/06/2001

“ЭЗ заклікае ўрад Беларусі захоўваць свае абавязацельствы, што былі прыняты ў рамках Капенгагенскага дакумэнту АБСЭ, і ўстрымацца ад умяшальніцтва ў дзейнасьць палітычнай апазыцыі і незалежных рухаў. Захаваньне прынцыпу свабоды сходаў зьяўляецца ў гэтай сувязі цэнтральным момантам” – такую заяву Эўрапейскі зьвяз прыняў 11 чэрвеня ў сувязі з надыходзячымі ў Беларусі прэзыдэнцкімі выбарамі.

Улады няўмела спрабуюць абвергнуць новую інфармацыю па справе Завадзкага
11:06, 12/06/2001

Генэральная пракуратура з энтузіязмам прынялася абвяргаць учарашнюю сэнсацыйную інфармацыю пра расьсьледаваньне ў Беларусі “гучных справаў”, раскрытцю сьледчым пракуратуры Зьміцерам Петрушкевічам. Учора Генпракуратура заявіла, што З.Петрушкевіч – “выконваў тэхнічныя функцыі” і адпаведна, пра расьсьледааньне нічога ведаць ня мог. Аднак журналіст Генадзь Барбарыч сьцьвярджае адваротнае – менавіта гэты сьледчы выклікаў яго на допыт пасьля публікацыі ў “Народнай волі” ягонага матэрыялу “Дзіма. Новыя падзеі...”

У Маскве лічаць, што Лукашэнка дыскрэдытуе “саюзную” дзяржаву
11:05, 12/06/2001, Полит.ru

Рэгулярныя ляпы Лукашэнкі, падобна на тое, раздражняюць Крэмль ужо сур’ёзна. “Эмацыйныя выказваньні прэзыдэнта Беларусі ў Гародні не замацоўваюць міжнародны прэстыж “саюзу””,-- камэнтуе “Інтэрфаксу” высокапастаўленая, “блізкая да Савету Бясьпекі” крыніца сьвежыя развагі Лукашэнкі пра тое, што расейскія партнэры недастаткова напаўняюць ягоны “саюзны” бюджэт, і патрабаваньні да Селязьнёва дакласьці пра сабатаж Пуціну.

Армэнія супраць далучэньня да “саюзу” Расеі й Беларусі
11:04, 12/06/2001

Прэзыдэнт Армэніі Робэрт Качаран лічыць заўчасным далучэньне сваёй краіны да саюзу Расеі й Беларусі. Пра гэта, як паедамляе РІА "Новости", заявіў страшыня Дзярждумы Генадзь Селязнёў на прэсавай канферэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам рэспублікі.

Беларусь і Расею разьдзяляе ПДК
11:03, 12/06/2001, КоммерсантЪ

Падчас паседжаньня ўраду “саюзу”дзяржавы Расеі й Беларусі, што адбыўся на днях, расейскі прэм’ер і адначасова старшыня саюзнага Савміну Міхаіл Касьянаў й ягоны беларускі калега Ўладзімер Ярмошын, таргаваліся аб правілах падаткаабкладаньня. Кошт спрэчкі, па падліках ураду, 200 мільёнаў даляраў.

Лукашэнка: у мяне будзе не так, як у іншых кандыдатаў
11:02, 12/06/2001

Аляксандр Лукашэнка зусім не арыгінальны. Ён заявіў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах. "Мне не надо раскручивать чего-то, дым поднимать, пожар разжигать",— заявіў Лукашэнка і паведаміў пра нейкіх 30 даверанных асобаў, зь якімі ён пакуль "не вызначыўся", і ініцыятыўнай групе ў 3 тысячы чалавек.

Палова беларускіх трактараў выпускаецца з расейскага металю
11:01, 12/06/2001

На ўрачыстасьцях у сталіцы Беларусі з нагоды 55-годзьдзя Менскага трактарнага заводу гаспадары ўручылі дэлегацыі Новаліпецкага металюргічнага камбінату ўрачысты дыплём “Лепшага пастаўшчыка МТЗ” з удзячнасьцю за шматгадовае супрацоўніцтва. У 2000 годзе НЛМК больш чым на 50 % забясьпечыў патрэбу ў металапрадукцыі беларускіх трактарабудаўнікоў, які выпусьціў за год 28 тысячаў трактараў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: