Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь і Расею разьдзяляе ПДК 11:03, 12/06/2001, КоммерсантЪ
Падчас паседжаньня ўраду “саюзу”дзяржавы Расеі й Беларусі, што адбыўся на днях, расейскі прэм’ер і адначасова старшыня саюзнага Савміну Міхаіл Касьянаў й ягоны беларускі калега Ўладзімер Ярмошын, таргаваліся аб правілах падаткаабкладаньня. Кошт спрэчкі, па падліках ураду, 200 мільёнаў даляраў.
З 1 чэрвеня Расея ўвяла новыя правілы спагнаньня ПДК пры гандлі з краінамі СНД. Зараз ПДК вяртаецца ўсім, хто гандлюе з СНД, пасьля таго як уладальнік тавару дакажа пераход грузу праз мытню. У выніку ПДК застаецца ў краіне-экспарцёры.
Беларусь хоча, каб ПДК заставаўся ў краіне прызначэньня экспарту. Міхаіл Касьянаў, натуральна, супраць. Прычыны дзьве: па-першае, Расея экспартуе ў Беларусь больш тавараў, чым імпартуе. Па-другое, мытнёвай мяжы зь Беларусьсю няма, і праверыць пераход расейскага грузу на чужую тэрыторыю немагчыма. А гэта значыць, што ў расейскіх эксапартэраў зьявяцца магчымасьці для сакрыцьця ПДК.
У выніку ў рашэньні праблемы ПДК прэм’еры на прасунуліся, адзіны вынік іхняй учарашняй праблемы – абяцаньне спадара Касьянава да канца чэрвеня прадаставіць Беларусі стабілізацыйны крэдыт у 30 мільёнаў даляраў.