Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады няўмела спрабуюць абвергнуць новую інфармацыю па справе Завадзкага
11:06, 12/06/2001

Генэральная пракуратура з энтузіязмам прынялася абвяргаць учарашнюю сэнсацыйную інфармацыю пра расьсьледаваньне ў Беларусі “гучных справаў”, раскрытцю сьледчым пракуратуры Зьміцерам Петрушкевічам. Учора Генпракуратура заявіла, што З.Петрушкевіч – “выконваў тэхнічныя функцыі” і адпаведна, пра расьсьледааньне нічога ведаць ня мог. Аднак журналіст Генадзь Барбарыч сьцьвярджае адваротнае – менавіта гэты сьледчы выклікаў яго на допыт пасьля публікацыі ў “Народнай волі” ягонага матэрыялу “Дзіма. Новыя падзеі...”

У прыватнасьці ў пракуратуры паведамілі, што “адзін з “аўтараў” інтэрвію зволены з воргнаў пракуратуры ў красавіку 1999 года. Другі, які выконваў у сьледчай групе тэхнічныя функцыі, ня можа ведаць нічога істотнага па гэтым пытаньні. Дарэчы, падчас сваёй працы абодва прыцягваліся да дысцыплінарнай адказнасьці за недабрасумленнае выкананьне службовых абавязацельстваў, ім пагражала звальненьне”.

Але гэтаму супярэчыць сьцьвярджэньне журналіста БелаПАН Генадзя Барбарыча, які ва ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў наступнае: “Мяне выклікалі ў пракуратуру, і ніхто іншы, як гэты самы Зьміцер Петрушкеіч,. малады чалавек, якога адкамандзіравалі з пракуратуры Менску разам зь іншымі сьледчымі”.

Пры гэтым трэба адзначыць, што сам кіраўнік аператыўна-сьледчай групы, у якой уласна й працаваў Петрушкевіч, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў сьцьвярджае, што ня ведае, хто такі Зьміцер Петрушкевіч. І пры гэтым, што сама Генэральная пракуратура падцьвердзіла наяўнасьць у яе такога работніка.

Паводле інфармацыі газэты “День” і Радыё Свабода супрацоўнік сьледчай групы Зьміцер Петрушкевіч на дадзены момант знаходзіцца за мяжой.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: