Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Журналіст сядае ў турму за спробу выкананьня прафесыйнага абавязку
11:08, 12/06/2001

Лаўрэат Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека, дэпутат Вярхоўнага Cавету 13-га скліканьня журналіст Валеры Шчукін сядае ў турму. З сёньняшняга дня ўступае ў сілу пастанова аб арышце тэрмінам на тры месяцы, што было вынесена 15 сакавіка судом Цэнтральнага раёну Менску. 60-гадовага Шчукіна абвінавацілі ў хуліганстве – парушэньні арт.339 ч.1 КК РБ толькі за тое, што ён спрабаваў увайсьці на прэсавую канферэнцыю міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава.

Прэсавая канферэнцыя аб ходзе расьсьледаваньня “гучных справаў” пра зьнікненьні вядомых на Беларусі людзей праводзілася ў рэжымным памяшканьні МУС. Журналістаў у будынак прапускалі па зацьверджаных сьпісах. За некалькі гадзінаў да пачатку прэсавай канферэнцыі Шчукін спрабаваў трапіць у гэтыя сьпісы, аднак яму адмовілі. Адмова была матывавана тым, што сьпісы запрошаных журналістаў ужо складзены. Як высьветлілася, інфармацыя пра прэсавую канферэнцыю напярэдадні была разаслана ў інфармацыйныя агенцтвы й дзяржаўныя СМІ, а таксама ў карпункты расейскіх тэлеканалаў ГРТ, РТР і НТБ.

Шчукін спрабаваў прайсьці на мерапрыемства па пасьведчаньні члена БАЖ, аднак тры міліцыянты перашкодзілі яму. Яны схапілі Шчукіна. Павалілі яго на падлогу. Журналіст пры гэтым выпадкова разьбіў нагой шкляныя дзьверы і быў паранены асколкам шкла.

15 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску прайшло судовае разьбіралькніцтва адносна Валеры Шчукіна. Напрацягу трох месяцаў дэпутат спрабаваў абскардзіць рашэньне Цэнтральнага суда ў вышэйшых судовых інстанцыях. Аднак хадайніцтва Валеры Шчукіна было адхілена.

Сёньня ў 11.00 Валеры Шчукін павінен зьявіцца ў РАУС Фрунзенскага раёну Менску. Адкуль яго мусяць адправіць у СІЗА.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: