Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Фотаздымкі Зьміцера Петрушкевіча й Алега Случака
11:18, 13/06/2001


 ПАЛIТЫКА 

Віктар Чыкін падаў у адстаўку
11:17, 13/06/2001

Старшыня Беларускай тэлерадыёкампаніі Віктар Чыкін падаў сёньня заяву аб адстаўцы. Афіцыйная прычына звальненьня – у сувязі з благім станам здароўя. Але насамрэч пра верагодную адстаўку лідэра Камуністычнай партыі Беларусі загаварылі даўно. Пагаворвалі, што Лукашэнка ня вельмі задаволены адноснай пасыўнасьцю Чыкіна ва ўзмацненьні дзяржаўнай ідэялёгіі на БТ напярэдадні выбараў. Яшчэ ўчора Лукашэнка, як наведваў “Беларусьфільм”, так раскрытыкаваў працу тэлебачаньня, што не засталося ніякіх сумневаў: над Віктарам Чыкінам зьбягаюцца хмары.

ЗУБР адкрывае летні сезон
11:16, 13/06/2001, ЗУБР

Актывісты моладзевага руху супраціву ЗУБР пачалі кампанію пад назовам “Дачнік – таксама чалавек” у мінулую суботу. У перапоўненых вагонах прыгарадных дызеляў акрамя звычайных бабуль, якія прадаюць красворды й показкі, зьявіліся энэргічныя хлопцы ў майках ЗУБРа з надпісам “ЧАС ВЫБІРАЦЬ!”, якія распаўсюджвалі спэцвыпуск газэты “Наша свабода”.

Увосень – новы рэферэндум?
11:15, 13/06/2001

Правядзеньне «усенароднага рэферэндуму» аб стварэньні саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі адбудзецца пасьля падвядзеньня вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі восеньню 2001 года. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Генадзь Селязьнёў, калі адказваў на пытаньне «Інтэрфаксу» ў пецярбургскім аэрапорце «Пулкава» у аўторак. На што ён спадзяецца ўвосень – незразумела…

У выніку крадзяжу на беларускай мяжы, грамадзянка Расеі можа памерці ад пухліны мозгу
11:14, 13/06/2001

“Нядаўна ў мяне адбылося няшчасьце на беларуска-польскай мяжы, і мне вельмі патрэбна дапамога сродкаў масавай інфармацыі, каб такое свавольста і беззаконства, зь я кім я сутыкнулася, не прайшло бясьсьледна. Мой дыягназ—пухліна мозгу. Калі я ехала на лячэньне ў Польшчу. Беларуская мытня канфіскавала ўсе мае грошы на аперацыю. Я кожы дзень губляю зрок, а мяне яшчэ будуць судзіць”, -- вось такі, з крыкам аб дапамозе ліст зьявіўся на форуме сайту Хартыі’97 ад грамадзянкі Расеі Алены Валер’еўны Вайновай.

Кучма катэгарычна супраць уступленьня Ўкраіны ў “саюз” Беларусі й Расеі
11:13, 13/06/2001

Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма “цалкам” выключае магчымасьць уступленьня сваёй краіны ў Саюз Беларусі й Расеі. “Не дзеля таго мы здабылі сваю незалежнасць, каб яе згубіць”, -- заявіў украінскі лідэр, адказаючы сёньня на пытаньне журналістаў.

Брэсцкі памежнік згвалціў і абкраў жанчыну
11:12, 13/06/2001

Супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў затрымалі й зьмясьцілі ў брэсцкі сьледчы ізалятар афіцэра Брэскай памежгрупы N. Па непадцьверджанай інфармацыі, ён згвалціў жанчыну ў купэ цягніка падчас дагляду саставу, што рушыў з-за мяжы на пункце пропуску “Брэст-Цэнтральны” і абкраў яе. Інфармацыя пра дадзенае здарэньне не трапіла ў міліцэйскія зводкі. Памежнікам строга загадана “не распаўсюджвацца” і не называць прозьвішча афіцэра, паведамляе БелаПАН.

Пракуратура пагадзілася з дыгназам “мазаічная псыхапатыя”
11:10, 13/06/2001, Ю.С.Ньюс

Як паведаміла крыніца з Пракуратуры Беларусі, узбуджаная супраць газэты “Наша Свабода” крымінальная справа па факту паклёпу на прэзыдэнта Беларусі “закрыта ў сувязі з адсутнасьцю злачынства”. Фактычна гэта азначае, што Пракуратура РБ пагадзілася з апублікаваным у “Нашай Свабодзе” дыягназам Аляксандру Лукашэнку, які быў выстаўлены псыхіатарам Зьміцерам Шчыгельскім – мазаічная псыхапатыя.

“Пяцёрка” зьвярнулася зь лістом да “вертыкальшчыкаў”
11:09, 13/06/2001

“Пасьля перамогі нашай каманды ў краіне будуць забясьпечаны спакойная атмасфэра ў грамадзтве, неабходная кадравая стабільнасьць і пераемнасьць у дзяржаўных ворганах пры павазе прафэсыяналізму й вопыту кожнага сумленнага кіраўніка, дзяржаўнага служачага, кожнага рабочага”, - з такім зваротам да старшыняў абласных, гарадзкіх і раённых выканаўчых камітэтаў зьвярнулася пяць патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі, Уладзімер Ганчарык, Сямён Домаш, Сяргей Калякін, Павал Казлоўскі й Міхаіл Чыгір.

Патрэбны іншы прэзыдэнт – такой пазыцыі трымаюцца лідэры грамадзкай думкі
11:08, 13/06/2001, «День»

Прэзыдэнта, як мы ведаем, выбірае ўвесь народ, але грамадзкая думка перад выбарамі шмат у чым фарміруе эліта. Гэта вядомыя ў краіне людзі: кіраўнікі дзяржаўных структураў й буйных прыватных фірмаў, полісэмэйкеры, аналітыкі, бізнэсмэны, работнікі культуры, мастацтва...

Трое зь “пяцёркі” прыступілі да рэгістрацыі
11:07, 13/06/2001

Трое зь “пяцёркі” патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, Сямён Домаш, Павал Казлоўскі й Сяргей Калякін, падалі ў Цэнтрвыбаркам сьпісы сваіх ініцыятыўных групаў. Ініцыятыўная група Сямёна Домаша налічвае 3 756 чалавек, Сяргея Калякіна – больш за 2 тысячы.У хуткім часе дакумэнты аб рэгістрацыі сваёй ніцыятыўнай групы мае намер падаць лідэр КХП БНФ Зянон Пазьняк, які эміграваў некалькі год таму ў Амэрыку. У тым выпадку, калі ягоную групу зарэгіструюць, ён зьбіраецца вярнуцца на Беларусь.

“Палатка” патрабуе вызваліць Слабадана Мілошавіча
11:06, 13/06/2001

Група дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў” выступіла з заяваю, у якой заклікае вызваліць з заключэньня былога лідэра Югаславіі Слабадана Мілошавіча. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэсавай службе ніжняй палаты парлямэнту, заканадаўцы заклікаюць прагрэсыўныя сілы сусьветнай супольнасьці прыняць актыўны ўдзел у акцыі “Свабоду – Слабадану Мілошавічу!”

Актыўна выкарыстоўваючы ўладу, Лукашэнка ўключыўся ў прэзыдэнцкія выбары
11:05, 13/06/2001

У Брэсцкай вобласьці па ініцыятыве ўладаў разварочаецца кампанія ў падтрымку на надыходзячых выбарах А.Лукашэнкі. Як стала вядома БелаПАН, зараз праходзіць рэгістрацыю каардынацыйны савет у ягоную падтрымку. Адначасова па ініцыятыве ўладаў рэгіструецца грамадзкае аб’яднаньне, членамі якога могуць стаць усе жыхары Брэстчыны, якія б хацелі бачыць будучым прэзыдэнтам Лукашэнку. Па неафіцыйнай інфармацыі, гэтае аб’яднаньне мае намер выступіць з ініцыятыаю аб правядзеньні ўснароднага рэферэндуму, на якім будзе абмяркоўвацца пытаньне аб падаўжэньні паўнамоцтваў сёньняшняга главы дзяржавы.

Словы Лукашэнкі й рэальныя лічбы
11:04, 13/06/2001, «Беларускі час»

“У мінулы год быў перавышаны ўзровень дакрызыснага 1999 года (самага эфектоўнага ў пляне эканамічных паказальнікаў савецкай эпохі) па аб’ёму вытворчасьці...”, -- заявіў Лукашэнка на другім Усебеларускім народным сходзе. Але ні пры якім узроўні 1990 года й размовы быць ня можа. Напрыклад, у выторчасьці электраэнэргіі мы сёньня на ўзроўні 1975 года, па трактарах і аўтамабілях у лепшым выпадку сярэдзіны 50-х гадоў.

Беларускі лідэр мае намер умацоўваць ідэялягічны фронт з дапамогаю кіно
11:03, 13/06/2001

Пасьля таго, як А.Лукашэнка наведаў “Беларусьфільм”, ён заявіў, што супрацоўніцтва з тэлебачаньнем павінна ўратаваць беларускі кінематограф. Асабліва напіраў Лукашэнка на ягоную ролю, як прапагандыста й агітатара. Таму што, выказаючыся моваю Лукашэнкі, “кинематограф играет большое значение при создании государственной идеологии”. І таму дзяржава будзе й надалей падтрымоўваць нцыянальную кінастудыю – і грашыма й каштоўнымі парадамі. Кінаработнікаў прэзыдэнт парадаваў тым, што на базе “Сталічнага тэлебачаньня” будзе створаны другі нацыянальны тэлеканал.

Генадзь Селязьнёў не сьпяшаецца ўзначаліць саюзны парлямэнт
11:02, 13/06/2001, Страна.ru

Старшыня Дзярждумы РФ Генадзь Селязьнёў лічыць заўчаснай прапанову Аляксандра Лукашэнкі ўзначаліць “саюзны парлямэнт” Расеі й Беларусі. Сваё меркаваньне ён паедаміў сёньня журналістам у Сакнт-Пецярбурзе. “Пра гэта казаць яшчэ рана. Яшчэ не прыняты адпаведныя законы й канстытуцыйны акт, яшчэ не было рэферэндуму, яшчэ няма прафэсыйнага парлямэнту”, - сказаў старшыня Дзярждумы. Рэферэндум па пытаньню разьвіцьця саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі павінен адбыцца ўвосень пасьля выбараў прэзыдэнта Беларусі, паведаміў старшыня Дзярждумы.

Больш за 41% магілёўскіх працоўных ня будуць галасаваць за Лукашэнку
11:01, 13/06/2001

Больш за 41% работнікаў магілёўскіх прамысловых прадпрыемстваў не аддадуць свае галасы на карысьць Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта сьведчаць вынікі соцапытаньня, праведзенага ў першым кварталі гэтага года ў Магілёве сацыялягічным цэнтрам пры Магілёўскім аблвыканкаме.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: