Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі лідэр мае намер умацоўваць ідэялягічны фронт з дапамогаю кіно 11:03, 13/06/2001
Пасьля таго, як А.Лукашэнка наведаў “Беларусьфільм”, ён заявіў, што супрацоўніцтва з тэлебачаньнем павінна ўратаваць беларускі кінематограф. Асабліва напіраў Лукашэнка на ягоную ролю, як прапагандыста й агітатара. Таму што, выказаючыся моваю Лукашэнкі, “кинематограф играет большое значение при создании государственной идеологии”. І таму дзяржава будзе й надалей падтрымоўваць нцыянальную кінастудыю – і грашыма й каштоўнымі парадамі. Кінаработнікаў прэзыдэнт парадаваў тым, што на базе “Сталічнага тэлебачаньня” будзе створаны другі нацыянальны тэлеканал.