Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Словы Лукашэнкі й рэальныя лічбы
11:04, 13/06/2001, «Беларускі час»

“У мінулы год быў перавышаны ўзровень дакрызыснага 1999 года (самага эфектоўнага ў пляне эканамічных паказальнікаў савецкай эпохі) па аб’ёму вытворчасьці...”, -- заявіў Лукашэнка на другім Усебеларускім народным сходзе. Але ні пры якім узроўні 1990 года й размовы быць ня можа. Напрыклад, у выторчасьці электраэнэргіі мы сёньня на ўзроўні 1975 года, па трактарах і аўтамабілях у лепшым выпадку сярэдзіны 50-х гадоў.

Возьмем афіцыйныя даведнікі й параўнуем. У выніку высьветліцца, што тэза “мы паднялі нацыю кален...”, мягка кажучы, сумнеўная. Да не толькі паднялі, а яшчэ глыбей загналі ў бездань. За апошнія сем гадоў дзяржава правалілася ў куды больш глубокую яміну, чым пра мінулай уладзе. Вось некалькі лічбаў для новых агітатараў і па ўсіх галінах.

Вытворчасьць некаторых асноўных відаў прамысловай прадукцыі ў натуральным выражэньні ў 1990 годзе: металарэжучыя станкі – 15460 штук ( у 1993 – 10338, у 2000 – 5343), грузавыя аўтамабілі 42 тысячы штук (у 1993 – 30,8 тысячаў, у 2000 – 14,7 тысячаў), кормоуборачныя камбайны, 9503 штук (у 1993 – 4302, у 2000 – 323), цэгла будаўнічая – 2331 мільёнаў штук (у 1993 – 2004, у 2000 – 805, 4) .

Паверце, вы пабачыце амаль такую ж карціну. Мы ўзялі 1993 год толькі таму, што ў сваёй прадвыбарчай праграме Лукашэнка казаў пра страшны спад у эканоміцы менавіта напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Грамадзяне прапагандысты! Зайдзіце ў цэх да станкабудаўнікоў і скажыце ім, што яны выпускаюць сёньня болей, чым у 1990 годзе, а яшчэ лепш, наведайце камбайнабудаўнікоў у Гомлю і паспрабуйце іх пераканаць, што 323 камбайна – гэта больш, чым дзевяць з паловаю тысячаў. Калі пераканаеце жадаючых атрымаць, пабудаваць жыльлё, што калі ў нас цэглы ў тры разы меней і ў паўтары разы меней цэменту, то кватэраў мы пабудуем боле, чым “у самым эфектоўным ў пляне эканамічных паказчыкаў савецкай эпохі” 1990 годзе.

Помніцца, калі герой бесьсьмяротнага твора Яраслава Гашэка бравы салдат Швейк сустрэў у псыхушцы аднаго настаўніка. Бяда якога заключалася ў тым. Што ён сьцьвярджаў, нібы ўнутры зямнога шара ёсьць яшчэ адзін, але толькі большы за першы. Небараку адправілі лячыцца.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: