Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актыўна выкарыстоўваючы ўладу, Лукашэнка ўключыўся ў прэзыдэнцкія выбары 11:05, 13/06/2001
У Брэсцкай вобласьці па ініцыятыве ўладаў разварочаецца кампанія ў падтрымку на надыходзячых выбарах А.Лукашэнкі. Як стала вядома БелаПАН, зараз праходзіць рэгістрацыю каардынацыйны савет у ягоную падтрымку. Адначасова па ініцыятыве ўладаў рэгіструецца грамадзкае аб’яднаньне, членамі якога могуць стаць усе жыхары Брэстчыны, якія б хацелі бачыць будучым прэзыдэнтам Лукашэнку. Па неафіцыйнай інфармацыі, гэтае аб’яднаньне мае намер выступіць з ініцыятыаю аб правядзеньні ўснароднага рэферэндуму, на якім будзе абмяркоўвацца пытаньне аб падаўжэньні паўнамоцтваў сёньняшняга главы дзяржавы.
Па даручэньні аблвыканкаму супрацоўнік абласной газэты “Заря” Пётра Піліпчук напісаў брашуру пад рабочым назовам “Сем гадоў з народам і краінаю”. Прапаноўваецца выдаць яе накладам у 400 тысячаў асобнікаў і бясплатна распаўсюдзіць на тэрыторыі Брэсцкай вобласьці.
З 12 па 15 чэрвеня старшня аблвыканкаму Васіль Даўгалёў і старшыня аблсавету Ленід Лемяшэўскі езьдзяць па вобласьці з інспэктарскай праверкаю галоўная задача якой -- праверыць гатоўнасьць да выбараў у рэгіёнах. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на сёньня практычна сфарміраваны ўчастковыя камісыі па выбарах, вызначаны іхнія старшыні.
У прыватнасьці, у Бярозе жыхар гораду Сяргей Русецкі спрабаваў зарэгістраваць ініцыятыўную групу па збору подпісаў па вылучэньню яго кандыдатам ва ўчастковую камісыю. 11 чэрвеня, у 8 гадзінаў 30 хвілінаў, яго запісалі пад нумарам 14 (ва ўчасковай камісыі працуюць 13 чалавек).
Адначасова з прыхільнікамі Лукашэнкі актывізаваліся й ягоныя праціўнікі. 12 чэрвеня жыхары Брэсту заўважалі на сьметніцах, усталяваных на вуліцах Брэсту, надпісы “Збор сродкаў на выбарчую кампанію Лукашэнкі”. Супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў спрабуюць высьветліць, хто зрабіў гэтыя надпісы пад трафарэт. Ніводная арганізацыя, у тым ліку і “Зубр”, пакуль ня ўзялі на сябе сьмеласьць заяіць пра тое, што гэта ейная акцыя.