Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Патрэбны іншы прэзыдэнт – такой пазыцыі трымаюцца лідэры грамадзкай думкі
11:08, 13/06/2001, «День»

Прэзыдэнта, як мы ведаем, выбірае ўвесь народ, але грамадзкая думка перад выбарамі шмат у чым фарміруе эліта. Гэта вядомыя ў краіне людзі: кіраўнікі дзяржаўных структураў й буйных прыватных фірмаў, полісэмэйкеры, аналітыкі, бізнэсмэны, работнікі культуры, мастацтва...

Іхняму меркаваньню давяраюць людзі, да іх прыслухоўваюцца. НІСЭПД правёў апытаньне лідэраў грамадзкай думкі і экспэртаў, якія прыкладна папалам прадстаўляюць дзяржаўныя й недзяржаўныя структуры.

Вынікі апытаньня паказваюць, што прэзыдэнцкія выбары, на думку лідэраў, самая важная праблема, якая сёньня стаіць перад краінай і ейнымі грамадзянамі. Нават традыцыйныя сацыяльна-эканамічныя пытаньні ў лідэраў адыйшлі на другі плян.

Натуральна, што большасьць лідэраў, незалежна ад структураў, якія іх прадстаўляюць, не жадаюць, каб А.Лукашэнка быў прэзыдэнтам яшчэ на адзін тэрмін. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца ўжо працяглы час практычна бяз зьменаў.

Можна мяркаваць, што ўзмацненьне намеру лідэраў прымаць удзел у выбарах зьвязана, перш за ўсё, з высьвятленьнем сытуацыі з альтэрнатыўнымі кандыдатамі. І хаця верагоднасьць зьяўленьня новых прэтэндэнтаў усё яшчэ захоўваецца, тым ня меньш абсалютна новых прозьвішчаў, выключая Н.Машэраву, у адкрытым рэйтынгу не выеўлена. Акрамя таго, лідыруючая група прэтэндэнтаў павялічыла свой адрыў ад канкурэнтаў, што падтрымліваюцца толькі асобнымі рэспандэнтамі. Усё гэта сьведчыць пра тое, што кола магчымых прэтэндэнтаў становіцца ўсё больш акрэсьленым, а гэта, у першую чаргу, садзейнічае ўзмацненьню намеру йсьці на выбары.

Як можна заўважыць, за апошні месяц усе асноўныя прэтэндэнты павялічылі адкрыты рэйтынг дастакоа істотна. Лідэрам зноў стаў М.Чыгір (23,8%), да якога вярнуліся галасы прадстаўнікоў недзяржаўных структураў.

На другім месцы упэўнена замацаваўся С.Домаш (18.8%), які дамінуе ў трэцьцім сэктары. Трэцяе-чацьвёртае месцы падзялілі У.Ганчарык і П.Казлоўскі (па 10%). Але калі ў першага рэзка ўзмацнілася падтрымка ў дзяржсэктары й зьньзілася ў недзяржаўным, то ў другога ўзрасла з абодвух сэктарах. Некалькі павялічыўся адкрыта рэйтынг А.Лукашэнкі за кошт галасоў прадстаўнікоў дзяржаўнага сэктару, што дазволіла яму падняцца на пятую пазыцыю. Што да іншых прэтэндэнтаў, то іхняя падтрымка нязначная.

Як можна адзначыць, стварэньне кааліцыі, на думку большасьці лідэраў, не зьніжае шансаў дэмакратычнага кандыдата. Больш за тое, амаль дзьве пятыя ўпэўненыя, што кааліцыя здольна скласьці рэальную канкурэнцыю А.Лукашэнку ў барацьбе за прэзыдэнцкі мандат. І хаця многія ўпэўненыя, што пагадненьне ніяк не зьмяніла сытуацыю, тым ня меньш можна лічыць, што гэта быў першы крок у правільным накірунку.

Некалькі зьмяніўся рэйтынг палітыкаў, атрыманы з адказаў лідэраў на закрытае пытаньне ў альтэрнатыўнай пастаноўцы. Як можна зазначыць, па велічыне пазытыўнага закрытага рэйтынгу лідэрам таксама стаў М.Чыгір (57,5%). Другую пазыцыю працягвае займаць У.Ганчарык (53,8%). Рэйтынг якога застаўся тым самым. А вось С. Домаш (50%) зьмясьціўся на трэцім месцы, згубіўшы 5%. Чацьвёрты радок з тым самым рэйтынгам, як і месяц таму, займае П.Казлоўскі (45%). У агуле асноўныя прэтэндэнты, якія ўваходзяць у кааліцыю захавалі свае пазыцыі. А С.Калякін, які далучыўся да яе атрымаў – трэба меркаваць,у сувязі з гэтым важкі дадатак да рэйтынгу. З астатніх палітыкаў нязначны дадатак атрымаў Л.Сініцын й А.Лукашэнка, што, аднак, не паўплывала на іхняе становішча ў рэйтынгу.

Найменьшы негатыўны закрыты рэйтынг аказаўся таксама ў М.Чыгіра (20%), які палепшыўся за месяц на 9 пунктаў. Другое й трэцяе месца занялі У.Ганчарык (22,5%)і П.Казлоўскі (26,3%), рэйтынг якіх таксама палепшыўся. А вось у С.Домаша адмоўны рэйтынг вырас больш чым на 7 пунктаў. У выніку чаго ён трапіў зь лідэраў на чацьвёртае месца.

Нагоршыя негатыўныя рэйтынгі – у А.Лукашэнкі (91,3%) і С.Гайдукевіча (85%).

Відавочна, што большасьць лідэраў меркаваньняў і эспэртаў ў гіпатэтычным другім туры прэзыдэнцкіх выбараў гатовыя прагаласаваць за любога суперніка А.Лукашэнкі. У кожнай з пар ён “праігрывае” усім з канкурэнтаў, які тут разглядаліся. Найбольш значна—М.Чыгіру, У.Ганчарыку і С.Домашу.

Лідэры, незалежна ад прадстаўляемых структураў, не пакідаюць А.Лукашэнку ніякіх надзеяў перамагчы ў другм туры выбараў. Яны аддаюць голас пераважна любому прадстаўніку кааліцыі. Нават С.Калякіну, а іхняя падтрымка членаў “пяцёркі” застаецца стабільна высокай.

Падсумоўваючы сказанае, можна зрабіць наступныя высновы. Па-першае, прэзыдэнцкія выбары, на думку большасьці лідэраў і экспэртаў. – самая важная праблема, якая стаіць перад краінаю й ейнымі грамадзянамі. Большасьць рэспандэнтаў ацэньваюць якасьць свайго жыцьця як благое ці дастаткова благое і не маюць ніякіх надзеяў на заўважнае пагаршэньне пры сёньняшніх уладах. Таму пераважная большасьць, незалежна ад структур, якія іх прадстаўляюць, не хоча, каб А.Лукашэнка быў прэзыдэнтам краіны яшчэ на адзін тэрмін.

Па-другое, сытуацыя з магчымымі супернікамі А.Лукашэнкі для лідэраў становіцца ўсё больш празрыстай. Яны ў найбольшай ступені падрымліваюць членаў дэмаратычнай кааліцыі і гатовыя галасавць за любога зь іх. Новых прэтэндэнтаў лідэры практычна не чакаюць.

Па-трэцяе, па ступені лідэрскай падтрымкі з удзельнікаў кааліцыі лідыруе М.Чыгір, у ягога падняліся як адкрыты, так і закрыты рэйтынгі. Падтрымка астатніх удзельнікаў кааліцыі у агуле дастаткова высокая, але супярэчлівая: у адкрытам рэйтынгу другое месца – у С.Домаша, у закрытам – у У.Ганчарыка. Далей разьмясьціліся П.Казлоўскі й С.Калякін. Аднак усе яны ў гіпатэтычным другім туры прэзыдэнцкіх выбараў “выігрываюць” у А.Лукашэнкі.

Па-чацьёртае, большасць лідэраў не вераць, што надыходзячыя выбары будуць свабоднымі й справядлівымі, але ўжо сёньня маюць намер прыняць у іх удзел. У сувязі з гэтым перспэктыўная й правільная стратэгія, накіраваная на забясьпячэньне максымальнай яўкі выбаршчыкаў на выбары, перш за ўсё маладых.

Разьмеркаваньне адказаў на пытаньне: “Ці хацелі б вы, каб А.Лукашэнка быў прэзыдэнтам краіны яшчэ на адзін тэрмін?”

Варыянт адказу
Усе апытаныя
Работнікі дзяржсэктару
Работніка недзяржсэктару
Не
87,5
71,0
98,0
Так
7,5
19,4
-


Дынаміка разьмеркаваньня адказаў на пытаньне: “Калі б заўтра адбыліся выбары прэзыдэнта Беларусі, за каго б вы прагаласавалі?”,%

Варыянт адказу
Усе апытаныя
Работнікі дзяржсэктару
Работніка недзяржсэктару
04.01
05.01
04.01
05.01
04.01
05.01
М.Чыгір
10,1
23,8
11,1
22,6
9,5
24,5
С.Домаш
15,9
18,8
3,7
6,5
23,8
26,5
У.Гончарык
7,2
10,0
3,7
16,1
9,5
6,1
П.Казлоўскі
7,2
10,0
7,4
9,7
7,1
10,2
А.Лукашэнка
1,4
7,5
3,7
19,4
-
-
С.Калякін
-
2,5
-
3,2
-
2,0
В.Лявонаў
1,4
2,5
-
3,2
2,4
2,0
А.Дабравольскі
2,9
1,3
-
-
4,8
2,0
Л.Сініцын
2,9
1,3
3,7
3,2
2,4
-
А.Лябедзька
-
1,3
-
-
-
2,0
В.Мацкевіч
-
1,3
-
-
-
2,0
Н.Машэрава
-
1,3
-
3,2
-
-


Дынаміка пазытыўнага закрытага рэтынгу асноўных прэтэндээнтаў, %

Варыянт адказу
Усе апытаныя
Работнікі дзяржсэктару
Работніка недзяржсэктару
04.01
05.01
04.01
05.01
04.01
05.01
М.Чыгір
52,2
57,5
55,6
58,1
50,0
57,1
В.Ганчарык
53,7
53,8
48,2
41,9
57,1
61,2
С.Домаш
55,1
50,0
37,0
29,0
66,7
63,3
П.Казлоўскі
45,0
45,0
40,8
41,9
47,6
46,9
С.Калякін
13,0
20,0
11,1
9,7
14,3
26,5
А.Ярашук
34,8
20,0
25,9
6,5
40,5
28,6
З.Пазьняк
14,5
11,3
7,4
9,7
19,0
12,2
Л.Сініцын
8,7
11,3
7,4
16,1
9,5
12.2
Е.Крыжаноўскі
7,2
7,5
3,7
-
9,5
12,2
А.Лукашэнка
2,9
7,5
7,4
19,4
-
-
С.Гайдукевіч
2,9
2,5
3,7
-
2,4
4,1


Дынаміка разьмеркаваньня адказаў на пытаньне: “Калі б вам сёньня прыйшлося выбіраць прэзыдээнта Беларусі толькі з наступных двух палітыкаў за каго б вы прагаласавалі?”,%

Варыянт адказу
Усе апытаныя
Работнікі дзяржсэктару
Работніка недзяржсэктару
 
04.01
05.01
04.01
05.01
04.01
05.01
А.Лукашэнка - М.Чыгір
За А.Лукашэнка
5,8
7,5
14,8
19,4
-
-
За М.Чыгіра
78,3
80,0
59,3
71,0
90,4
85,8
Супраць абодвух
8,7
7,5
14,8
6,4
4,8
8,2
А.Лукашэнка - В.Гончарык
За А.Лукашэнка
5,8
7,5
14,8
19,4
-
-
За В.Ганчарыка
78,3
76,3
63,0
54,8
88,1
89,8
Супраць абодвух
5,8
12,5
3,7
19,4
7,1
8,2
А.Лукашэнка - С.Домаш
За А.Лукашэнка
5,8
7,5
14,8
19,4
-
-
За С.Домаша
69,6
72,5
48,1
51,5
83,3
85,8
Супраць абодвух
13,0
16,3
18,6
22,7
9,5
12,2
А.Лукашэнка - П.Казлоўскі
За А.Лукашэнка
5,8
7,5
14,8
19,4
-
-
За П.Казлоўскага
69,6
65,0
48,1
51,5
83,3
73,5
Супраць абодвух
10,1
17,5
11,1
19,4
9,5
16,3
А.Лукашэнка - С.Калякін*
За А.Лукашэнка
-
7,5
-
19,4
-
-
За Калякiна
-
46,3
-
35,5
-
53,1
Супраць абодвух
-
33,8
-
35,5
-
32,7
У красавіцкім апытаньні гэтая пара адсутнічала.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: