Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Брэсцкі памежнік згвалціў і абкраў жанчыну 11:12, 13/06/2001
Супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў затрымалі й зьмясьцілі ў брэсцкі сьледчы ізалятар афіцэра Брэскай памежгрупы N. Па непадцьверджанай інфармацыі, ён згвалціў жанчыну ў купэ цягніка падчас дагляду саставу, што рушыў з-за мяжы на пункце пропуску “Брэст-Цэнтральны” і абкраў яе. Інфармацыя пра дадзенае здарэньне не трапіла ў міліцэйскія зводкі. Памежнікам строга загадана “не распаўсюджвацца” і не называць прозьвішча афіцэра, паведамляе БелаПАН.
Пацярпелая зьярнулася са скаргаю на дзеяньні памежніка толькі на наступны дзень пасьля здарэньня. На вочнай стаўцы яна апазнала афіцэра, пасьля чаго N быў затрыманы. З канца мінулага тыдня ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары абласнога цэнтру. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Але абвінавачваньне N яшчэ не прад’яўлена. У размове з карэспандэнтам БелаПАН начальнік юрыдычнага адзьдзелу адмовіўся не толькі камэнтаваць гэты факт, але нават не назваў нумар цягніка, у якім здарылася гэтае НС. На яго думку, гэта разьбіральніцтва – унутраная справа памежнікаў. У прэсавай службе памежгрупы БелаПАН падцьвердзілі факт узбужэньня крымінальнае справы супраць N, але камэнтаваць ня сталі. Адмовіўся даваць якую-небудзь інфармацыю й сьледчы Брэсцкай пракуратуры па нагляду за захааньнем законнасьці на дзяржмяжы і ў памежвойсках Аляксандар Аўшанёў, які займаецца расьсьледаваньнем НС.