Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 1314 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У выніку крадзяжу на беларускай мяжы, грамадзянка Расеі можа памерці ад пухліны мозгу
11:14, 13/06/2001

“Нядаўна ў мяне адбылося няшчасьце на беларуска-польскай мяжы, і мне вельмі патрэбна дапамога сродкаў масавай інфармацыі, каб такое свавольста і беззаконства, зь я кім я сутыкнулася, не прайшло бясьсьледна. Мой дыягназ—пухліна мозгу. Калі я ехала на лячэньне ў Польшчу. Беларуская мытня канфіскавала ўсе мае грошы на аперацыю. Я кожы дзень губляю зрок, а мяне яшчэ будуць судзіць”, -- вось такі, з крыкам аб дапамозе ліст зьявіўся на форуме сайту Хартыі’97 ад грамадзянкі Расеі Алены Валер’еўны Вайновай.

Прыводзім тэкст ліста цалкам:

Паважанае спадарства!

Нядаўна ў мяне адбылося няшчасьце на беларуска-польскай мяжы, і мне вельмі патрэбна дапамога сродкаў масавай інфармацыі, каб такое свавольста і беззаконства, зь я кім я сутыкнулася, не прайшло бясьсьледна.

А справа ў наступным. Я грамадзянка Расеі, інвалід 2-й групы, накіроўвалася на медычнае абсьледаваньне й лячэньне ў Польшчу з сынам й нявесткай. Мой дыягназ – пухліна мозгу. Сродкі, неабходныя для аперацыі, я неяк сабрала як прадала зімовыя рэчы й аўтамабіль. Я мела пры сабе дазволы на вываз валюты, але на мяжы высьветлілася, што адна з маіх дэклярацыяў пратэрмінована і ў кашальку аказалася на 45 даляраў болей, чым было ўпісана ў выязную дэклярацыю. Мытнік ня слухаў ніякіх тлумачэньняў і высадзіў мяне, як злачынцу зь цягніка.

Ня буду ўдавацца ў падрабязнасьці ўсіх прыніжэньняў, якія мне прыйшлося сьцярпець. У рэшце рэшт, склалі пратакол й завялі на мяне справу, пры гэтым канфіскавалі 445 даляраў. Невядома па якой прычыне й яшчэ 210 даляраў штрафу. Яшчэ прызначылі суд на 14.06 у горадзе Гародня, спадзеючыся на тое, што я па сваму стану здароўя ня здолею прыехаць. А я ўсё ж такі вырашыла паспытаць шчасьця й прыехаць з Польшчы на суд. Справа ў тым, што зараз я ў любым выпадку ня маю ніякіх грошай на лячэньне і гэта мая адзіная надзея. Але, ведаючы пра вашую прававую сыстэму, я выдатна разумею, што ў мяне мала шанцаў на вяртаньне грошай, калі не ўмяшаецца прэса.

У горадзе Гародня я ніколі не была, і ў Беларусі не маю ніякіх знаёмых. Таму мой сын будзе суправаджаць мяне на суд. Да і не толькі таму – у сувязі з маёй хвароба, я кожны дзень губляю зрок і мне вельмі цяжка зарыентвацца. Пужае яшчэ тое, што ніякія законы на тэрыторыі Беларусі не захоўваюцца і сытуацыя толькі з кожным разам пагаршаецца. У мяне ёсьць наступныя пытаньні да ворганаў улады:

1. Чаму на беларуска-польскай мяжы адбываецца беспакаранасьць і дэманстратыўная траўля грамадзянаў Расеі?

2. Хто нясе адказнасьць за захаваньне законаў агульнай мытнай зоны Расеі й Беларусі?

3. Чаму некампетэнтнасьць супрацоўнікаў ПМА Гародня-2, дзе пануе бязьмежжа, п’янства й вымагальніцтва не хвалюе кіраўніцтва?

4. Хто адкажа ў маім канкрэтным выпадку за нанесеную мне матэрыяльную й фізычную шкоду?

5. Няўжо трэба бачыць у кожным парушальніка закону, незважаючы, што чалавек проста выпадкова няправільна запоўніў дэклярацыю? Ці ўсе чакаюць хабару?

Пытаньняў шмат. Алеці зможа хто-небудзь даць на іх адказ?

Зараз у мяне справа йдзе сапраўды пра жыцьцё й сьмерць, бо я не маю іншых сродкаў на лячэньне. Я зьвяртаюся да ўсіх журналістаў, якім яшчэ ня ўсё роўна што робіцца ў гэтым сьвеце. Прыехаць на мой суд у горад Гародня 14.06.01 (чэрвень) а 12 гадзіне дня па адрэсе: вул.Пушкіна,47 (Кастрычніцкі суд) і напісаць рэпартаж пра гэты жах, якога я нікому не пажадаю.

Дзякую вам папярэдне за падтрымку. З павагаю, Вайнова Алена Валер’янаўна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: