Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывісты моладзевага руху супраціву ЗУБР пачалі кампанію пад назовам “Дачнік – таксама чалавек” у мінулую суботу. У перапоўненых вагонах прыгарадных дызеляў акрамя звычайных бабуль, якія прадаюць красворды й показкі, зьявіліся энэргічныя хлопцы ў майках ЗУБРа з надпісам “ЧАС ВЫБІРАЦЬ!”, якія распаўсюджвалі спэцвыпуск газэты “Наша свабода”.
Аналягічная акцыя праводзіцца і ў гарадзкім транспарце. Ужо тыдзень у тралейбусах і аўтобусах дзейнічаюць лятучыя пікеты: у аўтобус, тралейбус ці трамвай заходзяць некалькі чалавек, частка зь якіх раздае газэты, а іншая частка абклейвае налепкамі салон.
Такія акцыі надзвычай эфектоўныя: (толькі ў адных тралейбусах па статыстыцы тралейбусна-трамвайнага ўпраўленьня перавозіцца 220 000 чалавек) і практычна небясьпечныя.
Адначасова ЗУБР працягвае распаўсюджваць па ўсёй Беларусі спэцвыпуск “Нашай сабода”. Напрацягу апошняга тыдня спэцвыпуск “Нашай Свабоды” атрымалі рабочыя Брэсцкіх панчошных, дывановага, хлебнага камбінатаў, заводаў бытавой хіміі й газавай апаратуры. А таксама навучэнцы брэсцкіх вну й дачнікі. У Барысаве Зубр распаўсюдзіў больш за 12 тысячаў газэтаў. Магілёў быў размаляваны заклікамі “Час выбіраць!”
Падчас наведваньня Аляксандрам Лукашэнкам маладзечанскага фестывалю, дзесяткі актывістаў руху выйшлі на вуліцы гораду з балёнчыкамі. Па шляху картэжу былі зроблены надпісы “САШКА—ДУРАНЬ!!!”, па ўсім горадзе зьявіліся лягатыпы з выяваю сымбалю руху.
Усе навіны пра дзейнасьць ЗУБРа й здымкі ягонай акцыі можна паглядзець на сайце www.zubr-belarus.com