Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На расейска-беларускі кампутар няма грошаў
11:02, 14/06/2001

Асноўныя цяжкасьці ў рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка і асваеньне ў серыйнай вытворчасьці сямейства высокапрадукцыйных вылічальных сыстэмаў з паралельнай архітэктурай (суперкампутэраў) і стварэньне прыкладных праграмна-апаратных комплексаў на іх аснове" зьвязаны зь яе недастатковым і нерытмічным фінансаваньнем. Пра гэта заявіў начальнік адміністрацыйнага дэпартамента Пастаяннага камітэта СД Сяргей Мартысюк на сэмінарыў Менску, што адбыўся 13 чэреня. Паводле ягоных словаў, фінансаваньне праграмы "СКІФ", вядзецца за кошт сродкаў бюджэту «саюзнай дзяржавы», уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацыяў, якія бяруць удзел у ёй, а таксама за кошт сродкаў трэціх краінаў.

Мартысюк паведаміў, што ўсяго на рэалізацыю праграмы, разлічанай на 2000-2003 гады, з саюзнага бюджэту павінна быць выдзелена 319 мільёнаў 400 тысяч расійскіх рублёў, пры гэтым доля Расеі складае 157.400.000 рублёў, Беларусі -- 162.000.000 рублёў. Агульная сума эквівалентная прыкладна 11 мільёнам долараў па курсе на пачатак чэрвеня. Разам з тым ЗША на нацыянальную праграму стварэння кампутараў звышвысокай прадукцыйнасьці выдзелілі больш за 4 мільярды даляраў.

У 2000 годзе фінансаваньне праграмы "СКІФ" было прадугледжана ў аб`ёме каля 24 мільёнаў рублёў (РФ -- 13.700.000, РБ -- 10.000.000) і пачалося ў сярэдзіне года, аднак па стане на 31 сьнежня з бюджэту паступіла толькі 69 адсткаў сродкаў ад заплянаванага. Расея свае абавязацельствы выканала цалкам, Беларусь -- на 29,7 адсоткі.

На 2001 год, па словах Мартысюка, фінансаваньне заплянавана зь вялікім дэфіцытам. Усяго павінна быць выдзелена 52 мільёны 600 тысяч рублёў, з якіх доля Расеі складае 35.700.000, доля Беларусі - 16.900.000 рублёў. Такім чынам, за два гады рэалізацыі праграмы павінна быць асвоена ўсяго каля 80 з 319 мільёнаў рублёў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: