Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зноў рэформа адзінага тэлеканалу
11:06, 14/06/2001, Ю.С.Ньюс

Аляксандар Лукашэнка даў згоду на вызваленьне Віктара Чыкіна з пасады старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлекрадыёкампаніі Беларусі “па стану здароўя”. Сам Чыкін, які адначасова зьяўляецца лідэрам прапрэзыдэнцкай Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), праз што многія называлі Беларускае ТБ абрэвіятураю “КПБТ”, адмовіўся камэнтаваць сваю заяву з просьбаю аб адстаўцы. "Есть такое хорошее слово -- NO COMMENT. Здоровье у любого профессионала -- это секрет",-- заявіў Чыкін, якога на публіцы часта бачылі “пад чаркаю”. На БТ мяркуюць, што менавіта з-за гэтай звычкай і зьвязаны ягоны стан здароўя.

Галоўны прэзыдэнцкі ідэёляг Замяталін, які ў адсутнасьць Чыкіна зачытаў калектыву БТ ягоную заяву паведаміў, што кіраўнік Дзяржтэлерадыё будзе вызвалены ад займаймай пасады указам прэзыдэнта адразу пасьля вяртаньня з адпачынка, “у якім Чыкін ня быў тры гады”. Выконваючым абавязкі старшыні НДТРК прызначаны 29-гадовы першы намесьнік старшыні Рыгор Рыбакоў.

Адзначым, што адстаўка главы Дзяржтэлерадыё адбылася адразу пасьля зьяўленьня ў эфіры ГРТ кіраўніка місыі АБСЭ ў Менску Ханса-Георга Віка й аб’яднанай дэмакратычнай “пяцёркі” кандыдатаў у прэзыдэнты. А таксама пасьля “прафілактыкі з адключэьнем вяшчаньня” ў Беларусі шэрагу расейскіх тэлеканалаў як раз на Дзень незалежнасьці Расеі 12 чэрвеня.

Месца старшыні НДТРК Віктар Чыкін займаў меней за год. За гэты час эфір БТ напоўніўся такімі адыёзнымі праграмамі, як “Тайныя спружыны палітыкі”, у якіх беларускаму народу, напрыклад, патлумачылі: "Президент Югославии Коштуница никем не был избран -- его лишь объявил президентом британский премьер Тони Блэр". Галоўным аўтарам “Спружынаў” быў хтосьці Віктар Нікольскі – менавіта гэтым псэўданімам Чыкін як рэдактар у свой час падпісваў камуністычную газэту “Мы и время”. Напады на апазыцыю, а таксама на замежных дыпламатаў у Менску за апошні год сталі самымі брутальнымі й гістэрычнымі ў гісторыі БТ.

Кандыдатамі на пост шэфа Дзяржтэлерадыё называюць рэдактара прэзыдэнцкай газэты “Советская Белоруссия” Паўла Якубовіча, прэсавага сакратара прэзыдэнта Мікалая Барысевеча і нават галоўнага ідэёляга, першага намесьніка старшыні главы прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімера Замяталіна. У калектыве БТ таксама ходзяць чуткі, што новым начальнікам стане Мікалай Чаргінец, член “нацыянальнага сходу”, аднак той сёньня ўзначаліў інцыятыўную групу па збору подпісаў за вылучэньне Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: