Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пасол Беларусі ў Латвіі Міхаіл Марыніч мае намер балятавацца на пасаду прэзыдэнта. Пра гэта паведаміў БелаПАН былы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Іван Пашкевіч. Сьпіс членаў ініцыятыўнай групы Марыніча будзе пададзены ў Цэнтрвыбаркам 14 чэрвеня. У перадвыбарны штаб Марыніча, паводле словаў Пашкевіча, увайшлі, акрамя яго самога, былы дэпутат і былы начальнік галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з карупцыяй у ворганах упраўленьня Камітэта дзяржкантролю Леанід Сечка, а таксама рэктар Міжнароднага гуманітарнага інстытута Аляксандр Алпееў.
Паводле словаў дэпутата, перадвыбарны штаб Марыніча гатовы да магчымага "шквалу крытыкі ў дачыненні да аднаго з самых рэальных прэтэндэнтаў". Вось так людзі, пра існаваньне якіх яшчэ мала хто чуў, становяцца раптам “самымі рэальнымі кандыдатамі” ў прэзыдэнты.