Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Крымінальная справа закрыта
11:14, 15/06/2001, ЗУБР

Закрыта крымінальная справа адносна чатырох актывістаў моладзевага руху супраціву ЗУБР Аляксея Шыдлоўскага, Цімафея Дранчука, Зьміцера Драпапочкі й Аляксея Апраніча, якія былі затрыманы ўначы на 5 красавіка за надпіс пытаньняў пра лёсы зьніклых людзей на платах. Трое з паловаю сутак яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе яны падвергліся зьбіцьцю. Пасьля двух з паловаю месяцаў сьледчыя прышлі да высновы, што ў дзеяньнях хлопцаў няма прызнакаў складу злачынства, і 14 чэрвеня справа была закрыта. Аднак справа, заведзеная на Сяргея Коктыша, Анатоля Алізара, Аляксандра Ермакова і таго самага Шыдлоўскага за тое, што 26 студзеня яны размалявалі гарвыканкам словам “ЗУБР”, ня спынена. Папярэдняе расьследаваньне скончана, і справа перадаецца ў суд. Суд адбудзецца прыблізна ў сярэдзіне ліпеня.

 ПАЛIТЫКА 

Работнік міліцыі пакараны за спробу выслужыцца
11:13, 15/06/2001, ЗУБР

Участковы міліцыянт Маскоўскага РУУС Дзьмітрыеў У.Л. быў пазбаўлены прэміі на падставе скаргі актывітса моладзевага руху ЗУБР Нікіты Сасіма. Дзьмітрыеў затрымаў Нікіту 5 траўня за распаўсюд спэцвыпуску газэты “Наша свабода”. У яго былі канфіскаваны 180 асобнікаў газэты. За незаконнае затрыманьне зубр падаў скаргу на імя начальніка Маскоўскага РАУС. Начальства не ацаніла залішняга парываньня работніка міліцыі, і за парушэньне закону пакінула яго бяз прэміі. Будзем спадзявацца, гэта стане ўрокам для ўсіх “стражаў парадку”, якія яшчэ не зразумелі, што йдуць новыя ЧАСЫ.

Дыяменты для дыктатуры прэзыдэнта
11:12, 15/06/2001, «Беларускі час»

Сёньня многія незалежныя эспэрты й палітычныя назіральнікі шукаюць адказу на пытаньне, якім чынам Аляксандру Лукашэнку ўдаецца фінансава пітаць свае піараўскія акцыі падчас дэ-факта прэзыдэнцкай кампаніі, якая ўжо пачалася. Напрыклад, ІІ Усебеларускі сход, па некаторых зьвестках, абыйшоўся ў 300 тыс.даляраў. Гэта пры тым, што сход “пераможцаў” ня быў запрграмаваны пры распрацоўцы дзяржаўнага бюджэту на 2001 год. Як і разрэклямаванае павышэньне заробкаў у гэтым годзе да 100 даляраў. І, нарэшце, наўрадці, выдзяляючы дастаковую суму з кішэні падаткаплацельшчыка на патрэбы дзяржаўных СМІ, плянавалася, што ейная вялікая частка (калі не асноўная) пойдзе на фінансаваньне “шэдэўраў” Азаронка, Зімоўскага, Новікава і К°.

Расейскія СМІ адрэфліксіравалі на сэнсацыйны ліст сьледчых
11:11, 15/06/2001

Расейскія СМІ, такія як КоммерсантЪ, Lenta.ru, Gazeta.ru і іншыя сродкі масавай інфармацыі актыўна адрэфліксіравалі на сэнсацыйны ліст сьледчых пракуратуры, якія заявілі пра дытычнасьць беларускіх уладаў да выкраданьняў і забойстваў вядомых людзей. Gazeta.ru, напрыклад, апублікавала матэрыял пад назовам “Прэзыдэнт камандуе каральным атрадам”. “ Аляксандар Лукашэнка можа стаць ахвяраю палітычнага скандылю й прайграць прэзыдэнцкія выбары, перамогу ў якіх пакуль прадказваюць яму ўсе прагнозы. У панядзелак беларускія газэты й правабарончыя арганізацыі атрымалі па электроннай пошце лісты з прызнаньнямі супрацоўнікаў пракуратуры пра тое, што шматлікія выкраданьні людзей у Беларусі праводзіліся па заказу прэзыдэнта. Па фурору, які выклікала публікацыя прызнаньняў служачых пракуратуры, яго ўжо супастаўляюць з украінскаю справаю Гангадзэ”, -- піша Gazeta.ru.

Канец пачатку прэзыдэнцкага марафону
11:10, 15/06/2001

Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў будучых прэтэндэнтаў на вышэйшы дззяржаўны пост Беларусі сёньня сканчваецца. У агуле балятавацца ў прэзыдэнты зьбіраюцца 17 чалавек. Да 21 чэрвеня Цэнтральная камісія абавязана аб’явіць ягоныя вынікі, бо менавіта з гэтага дня пачынаецца другі перыяд прадвыбарчага марафону – збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў.

У Дзяржынску затрымалі Анатоля Лябедзьку
11:09, 15/06/2001

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька быў затрыманы сёньня ў Дзяржынску (Менская вобласьць) падчас чарговай акцыі АГП, што праходзіць у рамках кампаніі “Хочам ведаць праўду!” На А.Лябедзьку й чацьвярых актывістаў АГП у Дзяржынску зладзілі сапраўдную “аблаву” – для іхняга затрыманьня прыгналі 8 аўтамабіляў, набітых супрацоўнікамі праваахоўчых ворганаў з сабакамі.

Сівакоў павінен быў быць арыштаваны разам з Паўлючэнка?
11:08, 15/06/2001, «Народная воля»

На днях намесьнік главы Адміністрацыі прэзыдэнта Юры Сівакоў выказаў выбраным журналістам сваю думку пра скандальнае інтэрвію сьледчых пракуратуры З.Петрушкевіча і А.Случака аб зьнікненьні вядомых людзей. Натуральна, былы міністар унутраных справаў катэгарычна адмаўляе сваю датычнасьць да магчымых забойстваў Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьміцера Завадзкага.

У Беларусі свой Гангадзэ
11:07, 15/06/2001, КоммерсантЪ

Учора Аляксандар Лукашэнка падаў у Цэнтрвыбаркам заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньню яго кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі. А напярэдадні ён амаль пазбавіўся ад асноўнага суперніка – Наталі Машэравай. Зараз ягонай перамогу на выбарах 9 верасьня можа перашкодзіць толькі скандаль па мадэлі ўкраінскай справы Гангадзэ, які зараз распальваецца ў Беларусі.

Беларускі лідэр ужо пасьпеў парушыць Выбарчы кодэкс
11:06, 15/06/2001, Ю.С.Ньюс

Падача Аляксандрам Лукашэнкам заявы аб рэгістрацыі ягонай групы можа быць анулявана з-за грубага парушэньня закону: раніцай 14 чэрвнея, падчас наведаваньня Цэнтрвыбаркаму, у памяшканьні ЦВК не дапусьцілі незалежных журналістаў. Паміж тым, па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, старшыня Лідзія Ярмошына запэўніла прэзыдэнта ў тым, што камісія будзе дзейнічаць строга ў рамках дзейнага заканадаўства й Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Лукашэнка абвінаваціў расейскія тэлеканалы ў тым, што яны займаюць “нядобрую пазыцыю”
11:05, 15/06/2001

"Я никого не пытаюсь прессинговать, но после выборов мы подумаем, с кем работать",-- заявіў Лукашэнка. Па ягоных словах, апазыцыя рэклямуе сябе за грошы праз расейскія СМІ. Хаця Лукашэнка лічыць, што гэта толькі павялічвае ягоны ўласны рэйтынг.

Кандыдат Марыніч абяцае нейкую Раду
11:04, 15/06/2001

Амбасадар Беларусі ў Латвіі Міхаіл Марыніч - адзін з патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь заявіў, што ў выпадку свайго абраньня кіраўніком дзяржавы першым дакумантам, які ён падпіша, стане ўказ аб стварэньні прэзыдэнцкае рады. 14 чэрвеня Міхаіл Марыніч заявіў, што ў выпадку сваёй перамогі ён прапануе ўвайсьці ў будучую прэзыдэнцкую раду ўсім пяцём кандыдатам ад шырокай грамадзянскай кааліцыі - Уладзіміру Ганчарыку, Сямёну Домашу, Сяргею Калякіну, Паўлу Казлоўскаму і Міхаілу Чыгіру.

Сініцын таксама пачаў рэгістрацыю
11:03, 15/06/2001

Сьпіс у складзе 1 тысячы 976 чалавек перадаў 14 чэрвеня Леанід Сініцын. Кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы зьяўляецца Ўладзімер Сьцяпанаў – былы намесьнік старшыні Брэсцкага аблвыканкаму, ён таксама зьяўляецца кіраўніком выбарчага штабу Леаніда Сініцына. На пытаньне, чаму ў ягонай групе менавіта 1 тысяча 976 чалавек, патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты адказаў: "У 1976 году я ажаніўся, і ў гэтым годзе мы з жонкаю адзначаем срэбнае вясельле".

Інжынэр-будаўнік таксама хоча падацца ў прэзыдэнты
11:02, 15/06/2001

Усяго 392 чалавекі ёсьць у складзе ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата на пост прэзыдэнта Аляксея Ляшко. Аляксей Аляксеевіч Ляшко зьяўляецца дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Ліпень”, якое знаходзіцца ў Гомлі. Ён нарадзіўся ў 1949 годзе, па спэцыяльнасьці інжынэр-будаўнік.

Трываньне хутка можа лопуць
11:01, 15/06/2001, www.praca.by

Прадпрымальнікі Менску й Менскага раёну зьбіраюцца сыйсьці ў забастоўку, калі ўлады не перагледзяць свае адносіны да іхняй дзейнасьці. Людзі апынуліся ў пастцы: з аднаго боку яны ня могуць кінуць справу, у якую ўкладзена столькі сілай і сродкаў, з другога – становіцца немагчымым працаваць ў такіх умовах, у якія паставіла прадпрымальнікаў дзяржава. Плата за арэнду вырасла на 40% і складае за 4 кв.м. 120-180 даляраў, падаткі падняліся ў два разы (70даляраў).

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: