Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі лідэр ужо пасьпеў парушыць Выбарчы кодэкс
11:06, 15/06/2001, Ю.С.Ньюс

Падача Аляксандрам Лукашэнкам заявы аб рэгістрацыі ягонай групы можа быць анулявана з-за грубага парушэньня закону: раніцай 14 чэрвнея, падчас наведаваньня Цэнтрвыбаркаму, у памяшканьні ЦВК не дапусьцілі незалежных журналістаў. Паміж тым, па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, старшыня Лідзія Ярмошына запэўніла прэзыдэнта ў тым, што камісія будзе дзейнічаць строга ў рамках дзейнага заканадаўства й Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Выбарчы кодэкс Беларусі ўтрымлівае норму свабоднага доступу для ўсіх журналістаў у любую выбарчую камісію. У афіцыйных газэтах апублікавана пастанова ЦВК, дзе гаворыцца: “Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі пры асьвятленьні падрыхтоўкі й правядзеньня выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь маюць права прысутнічаць на паседжаньнях камісіяў пры прад’яўленьні дакумэнта, які сьведчыць пра іхні статус”. На прэсавай канферэнцыі 13 чэрвеня глава ЦВК Л.Ярмошына падцьвердзіла, што гэтая норма адносіцца й да Цэнтральнай камісыі.

Раніцай 14 чэрвеня ахова А.Лукашэнкі не пусьціла ў памяшканьне ЦВК журналістку незалежнай газэты “Нардная воля” Ганну Соусь. Ёй сказалі, што яе няма ў прэзыдэнцкіх сьпісах. Прэсавы сакратар ЦВК Валеры Юрэвіч адмовіўся камэнтаваць інцыдэнт і пераадрэсаваў пытаньні да прэсавай службы прэзыдэнта.

Агенцтву “Ю.С.Ньюс” стала вядома, што на падставе гэтага факта некалькі прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта на паседжаньні Цэнтрвыбаркаме ў пятніцу патрабуюць адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групе А.Лукашэнкі ў сувязі з грубым парушэньнем ім Выбарчага кодэксу пры падачы дакумэнтаў у ЦВК.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: