Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 1516 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі свой Гангадзэ
11:07, 15/06/2001, КоммерсантЪ

Учора Аляксандар Лукашэнка падаў у Цэнтрвыбаркам заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньню яго кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі. А напярэдадні ён амаль пазбавіўся ад асноўнага суперніка – Наталі Машэравай. Зараз ягонай перамогу на выбарах 9 верасьня можа перашкодзіць толькі скандаль па мадэлі ўкраінскай справы Гангадзэ, які зараз распальваецца ў Беларусі.

"Я вообще не буду проводить предвыборную кампанию. Буду просто ездить в трудовые коллективы, заниматься своей работой",-- заявіў пасьля ўчорашняй рэгістрацыі Лукашэнкі. Сапраўды, праводзіць перадвыбарчую кампанію яму фактычна ня трэба: ЦВК Беларусі ўсё ўжо зрабіў за яго.

Напрыклад, канчатковы сьпіс кандыдатаў у прэзыдэнты будзе аб’яўлены за тры тыдні да выбараў – 14 жніўня. А да гэтага моманту ўсе прэтэндэнты на пост прэзыдэнта Беларусі ня маюць права на перадвыбарчую агітацыю. Як заявіла ўчора старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, датэрміновая агітацыя прывядзе да незадаволенасьці грамадзянаў, а ў выніку – да зьняцьця прэтэндэнта з дыстанцыі. Зрэшты, і пасьля 14 жніўня кандыдаты могуць надрукаваць толькі праграмны выступ аб’ёмам ня болей за пяць машынадрукаваных старонак. А выступы Аляксандра Лукашэнкі "будут расцениваться не как агитация и пропаганда, а как выступления действующего президента".

Па інфармацыі Ъ, у сераду ў адміністрацыі прэзыдэнта адбылася размова з канкурэнтам Аляксандра Лукашэнкі на пост прэзыдэнта, дачкой былога першага сакратара ЦК кампартыі Беларусі Наталяй Машэравай. У абмен на адмаўленьне ад барацьбы за крэсла главы дзяржавы спадарыні Машэравай прапанавалі пост віцэ-прам’ера ў будучым кабінеце. Аднак пакуль яна ня дала канкрэтнага адказу на гэтую прапанову.

Але галоўнай праблемай для Аляксандра Лукашэнкі стане зусім не спадарыня Машэрава. Учора ўсе беларускія СМІ атрымалі фотакопіі дакумэнтаў з матэрыялаў крымінальнае справы, узбуджанай па факту зьнікненьня 7 ліпеня 2000 года аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага. Аўтары матэрыялаў, былыя сьледчыя пракуратуры Беларусі Алег Случак і Зьміцер Петрушкевіч, сцьвярджаюць, што “некалькі гадоў таму ў Менску былы створана спэцыяльная група, якая займаецца ліквідацыяй нягодных уладзе людзей”. Сьледчы Случак і Петрушкевіч (яны ўваходзілі ў сьледчую брыгаду па справе аб зьнікненьні журналіста) заяўляюць, што акрамя зьнікненьня спадара Завадзкага ўлады датычны да выкраданьня былога віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара, экс-главы МУС Юры Захаранкі й бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. Гэтыя людзі бясьсьледна зьньклі ў розны час, і, па сцьвярджэньню сьледчых, усе яны забіты, а іхнія целы пахаваны “ў раёне менскіх Паўночных могілак”.

Афіцыйны Менск катэгарычна абвяргае гэтыя заявы. Намесьнік адміністрацыі прэзыдэнта Юры Сівакоў (сьледчыя Случак і Петрушкевіч абвінавачваюць яго ў тым, што менавіта калі ён быў главой МУС стварыў гэтую групу) заявіў наступнае: “Апублікаваны матэрыял не вытрымлівае ніякай крытыкі, а генпракурор абавязаны ўзбудзіць крымінальную справу за разгалошваньне матэрыялаў сьледства. Калі пракуратура гэтага ня зробіць. То я падумаю, як паводзіць сябе надалей”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: