Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Дзяржынску затрымалі Анатоля Лябедзьку 11:09, 15/06/2001
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька быў затрыманы сёньня ў Дзяржынску (Менская вобласьць) падчас чарговай акцыі АГП, што праходзіць у рамках кампаніі “Хочам ведаць праўду!” На А.Лябедзьку й чацьвярых актывістаў АГП у Дзяржынску зладзілі сапраўдную “аблаву” – для іхняга затрыманьня прыгналі 8 аўтамабіляў, набітых супрацоўнікамі праваахоўчых ворганаў з сабакамі.
У Дзяржынску АГП праводзіла чарговы рэгіянальны “лятучы” пікет. Актывісты партыі, стоячы на гарадзкім кмрмашы, раздавалі жыхарам Дзяржынску спэцвыпуск газэты “Народная воля”. Прысьвечаны зьніклым бяз зьвестак апанентам Лукашэнкі Віктару Ганчару, Анатолю Красоўскаму, Юры Захаранку й Зьміцеру Завадзкаму й трымалі ў руках партрэты гэтых людзей.
І ўсё йшло спакойна, пакуль ня ўручылі “Народную волю” старшыні Дзяржынскага выканкаму й главе мясцовага кіраваньня КДБ, якія зайшлі па сваёй патрэбе на кірмаш. Тыя адразу ж патэлефанавалі ў міліцыю й далі адпаведныя указаньні – міліцыя не асьмелілася не паслухацца й прыімчала ўсім складам дзяржынскай міліцыі.
Актывістаў АГП адвезьлі ў раённы адзьдззел унутраных справаў і на гэтым, як ня дзіўна, “трылер” з захопам Анатоля Лябедзькі пасьпяхова скончыўся. Міліцыянты былі страшна раззлаваныя на двух старанных чыноўнікаў, якія прымусілі іх у час абеду несьціся на кірмаш, і ганьбіцца перад суграмадзянамі, хапаючы пяцёх безабаронных людзей, усё злачынства якіх заключалася ў тым, што яны раздавалі газэты й трымалі партрэты зьніклых палітыкаў.
Праз гадзіну Лябедзька й ягоныя спадарожнікі былі адпушчаныя. У іх не канфіскавалі ніводнай газэты. Актывісты АГП вярнуліся на кірмаш і пасьпяхова скончылі акцыю.