Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Дзярждэп ЗША выказаў зацікаўленасьць у дэмакратычных выбарах у Беларусі
11:19, 18/06/2001

Дзярждэпартамент ЗША выказаў зацікаўленасьць у правядзеньні дэмакратычных выбараў прэзыдэнта Беларусі. Пра гэта “Інтэрфаксу” заявіў намесьнік прэсавага сакратара Дзярждэпу Філіп Рыкер. На думку Рыкера, перадумовамі выбарчай кампаніі мусяць стаць “ліквідацыя клімату страха, роўны доступ да дзяржаўных СМІ для ўсіх кандыдатаў, свабода сходаў, празрыстасьць і справядлівасьць працэсу рэгітсрацыі кандыдатаў”. Рыкер паказаў на наяўнасьць праблемаў паміж ЗША й Беларусьсю “ў сфэры дэмакратыі й правоў чалавека”. Да іх чыноўнік Дзярждэпартаменту аднёс зьнікненьне апазыцыйных палітычных дзеячоў напрацягу апошніх двух гадоў – Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьміцера Завадзкага.

 ПАЛIТЫКА 

У Інтэрнэце зьявіўся новы інфармацыйны сайт пра Беларусь
11:18, 18/06/2001

Новы інфармацыйны сайт пра Беларусь даступны ўжо зараз па адрэсе www.belarusupdate.org Сайт разьлічаны на самую разнастайную публіку. Матэрыялы сайту можна прачытаць на расейскай і на ангельскай мовах. Аўтары плянуюць выходзіць са штотыднёвым абнаўленьнем старонак сайту і разьмяшчаць на ім самыя ўдалыя й актуальныя артыкулы зь беларускай незалежнай прэсы.

Уладзімер Познэр выступае супраць Лукашэнкі
11:17, 18/06/2001

Папулярны расейскі тэлевядучы Ўладзімер Познэр выступіў з рэзкай крытыкай у адрэсу Лукашэнкі за тое, што той абвінаваціў яго ў атрыманьні платы ад “пяцёркі” дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. На мінулым тыдні А.Лукашэнка, калі наведваў завод імя Вавілава, заявіў, што за ўдзел у праграме ГРТ “Времена” Павал Казлоўскі, Сямён Домаш, Сяргей Калякін і Міхаіл Чыгір заплацілі 240 тысячаў даляраў. У сваім камэнтары заявы Лукашэнкі, Познэр сказаў: “Калі б мы жылі ў нармальных краінах, то я б прыцягнуў бы спадара Лукашэнку да суда, і ён заплаціў бы мне значна болей, чым 240 тысячаў даляраў”.

150 “мінімалак” штрафу невядома за што
11:16, 18/06/2001

Кіраўнік Віцебскай арганізацыі КХП-БНФ Уладзімер Плешчанка аштрафаваны судом на 150 мінімальных заробкаў за арганізацыю несанкцыянаванага пікету, паведамляе Радыё Рацыя. Прысуд вынесены, нягледзячы на спробы Плешчанкі даказаць, што ў ягоных дзеяньнях (распаўсюд улётак і хаджэньне з плякатам) адсутнічалі асаблівасьці пікету, выкладзеныя ў заканадаўстве й сьведчаньнях міліцыянта, які, як высьвятлілася на судзе, сьведчыў па загаду “зьверху”.

Беларускія ваенныя правядуць тактычныя навучаньні на расейскім палігоне
11:15, 18/06/2001, GazetaSNG.ru

Некалькі зянітных ракетных дывізыёнаў СПА Беларусі, якія забясьпечаны комплексамі С-200, на самалётах Іл-76 перакідваюцца ў Забайкальле, дзе на расейскім палігоне Тэлемба ваенаслужачыя правядуць тактычныя навучаньні з баявымі пускамі ракетаў. Як стала вядома, беларускія зянітчыкі ўпершыню выязджаюць на палігон, разьмешчаны непадалёк ад Чыты. Расейскі бок бясплатна прадаставіў авіяцыю, мішэні, ракеты. Навучаньні працягнуцца да канца гэтага тыдня.

Педагогам ня толькі не выплочваюць заробак, але й адпускныя
11:14, 18/06/2001

Па дадзеных Міністэрства адукацыі на 10 чэрвеня запазычанасьць па заробку ў сфэры навукі й адукацыі склала па рэспубліцы 5 млрд. 236 млн. 800 тысячаў рублёў. Але, як сьцьвярджае намесьнік старшыні беларускага прафсаюзу работнікаў адукацыі й навукі Алена Морава, да гэтай сумы трэба дадаць яшчэ 3 млрд. 758 млн. 300 тысячаў рублёў, якія ня выплачаны педагогам Магілёўскай вобласьці. Больш за 3,6 тысячаў чалавек сыйшло ў адпачынак бяз грошай.

І “Цветатрон” будзе працаваць 3 дні ў тыдзень
11:13, 18/06/2001

Адпаведны загад быў прыняты літаральна на днях. Сярод прычынаў пераходу на трохдзённы працоўны тыдзень у загадзе названы зьніжэньне аб’ёмаў рэалізацыі выпускаемай прадукцыі, пратэрміноўка паступленьняў грашовых сродкаў і г.д. У радыёэлектроннай прамысловасьці 3-4 дні ў тыдзень працуюць менскі завод “Калібр” і віцебскі “Віцязь”, Менскі прыборабудаўнічы завод, НДІ ЭВМ, Гомельскі радыёзавод і завод “Ратон”, віцебскія прадпрыемствы “Эвістор” і “Моналіт”.

Магілёўскім калгасьнiкам не даплацілі 750 мільёнаў рублеў
11:12, 18/06/2001

Паводле зьвестак на 15 чэрвеня агульная сума доўгу па заработнай плаце работнікам сельскай гаспадаркі Магілёўскай вобласьці складае 750 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў на прэсвай канферэнцыі намесьнік старшыні Магiлёўскага аблвыканкаму Аляксандр Дубко.

Даходная частка беларускага бюджэту не выконваецца
11:11, 18/06/2001

Паводле зьвестак на 1 траўня, у кансалідаваны бюджэт Беларусі паступіла 1 трыльён 550,2 мільярды рублёў, што складае 97,5 адсоткі ад пляну. Аднак у Гарадзенскай (87,5 адсоткі) і Магілёўскай (88,5 адсоткі) абласьцях ня выкананы плянавыя заданьні па мясцовых бюджэтах.

ВУЧОНАГА З СУСЬВЕТНЫМ ІМЯ ПРЫГАВАРЫЛІ ДА 8 ГАДОЎ ПАЗБАЎЛЕНЬНЯ ВОЛІ
11:10, 18/06/2001

Буйны спэцыяліст у вобласьці радыяцыйнай медыцыны, былы рэктар Гомельскага медычнага інстытута Юры Бандажэўскі прыгавораны сёньня да 8 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Рашэньнем суда прафесар Бандажэўскі таксама пазбаўлены вайсковага званьня “падпалкоўнік медычнай службы ў запасе”, і яму напрацягу 5 гадоў пасьля адбыцьця пакараньня забаронена займаць пасады кіраўніка.

Зарэгістраваны ініцыятыўныя групы 10 кандыдатаў у прэзыдэнты
11:09, 18/06/2001

Ініцыятыўныя групы 10 патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі былі зарэгітсраваны сёньня Цэнтрвыбаркамам. Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў яшчэ 7 прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта перанесена на заўтра. Не прайшла сёньня рэгістрацыю толькі Ніна Лобава, бібліятэкар БДЭУ, якая прадаставіла ў Цэнтрвыбаркам сьпісы людзей, якія паняцьця ня мелі, што яны ўваходзяць у склад ейнай ініцыятыўнай групы.

Інтэрвію работнікаў пракуратуры зьявілася на відэё
11:08, 18/06/2001

Відэёзапіс інтэрвію супрацоўнікаў пракуратуры Беларусі Зьміцера Петрушкевіча й Алега Случака атрымалі 16 чэрвеня асабістыя карэспандэнты расейскіх тэлеканалаў НТБ і РТР. Сьледчыя стрымалі сваё слова й прадаставілі СМІ дакумэнты, фота- і відэёпадцьверджаньні сваіх абвінавачваньняў уладаў у выкраданьнях й забойствах вядомых на Беларусі людзей.

На пост прэзыдэнта Беларусі прэтэндуюць таксама пенсыянэры й беспрацоўныя
11:07, 18/06/2001

Нарэшце вызначылася колькасьць прэтэндэнтэў на пост прэзыдэнта Беларусі. У апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў, 15 чэрвеня, літаральна за гадзіну да сканчэньня працоўнага дня Цэнтрвыбаркаму, рэгістраваць свае ініцыятыўныя групы кінуліся самыя неверагодныя кандыдаты. Сярод іх ёсьць пенсыянэр, бібліятэкар і нават беспрацоўны. Такім чынам у барацьбу за прэзыдэнцкае крэсла пажадалі ўступіць 25 прэтэндэнтаў.

Міжнародная арганізацыя працы ўнесла Беларусь у спэцыяльны параграф
11:06, 18/06/2001

На 89-й сэсіі Міжнароднай канферэнцыі працы, якая праходзіць з 3 па 22 чэрвеня, прынята рашэньне аб унясеньні Беларусі ў спэцыяльны параграф. Прафсаюзы, працаўладкавальнікі й члены ўраду больш чым з 170 краінаў сьвету канстатавалі, што за мінулыя два месяцы з таго часу, як Адміністратыўны савет МАП найстойліва рэкамендаваў ураду Беларусі ўнесьці праўкі ў заканадаўства, што парушае працоўныя нормы ў краіне, сытуацыя толькі пагоршылася.

Лёзунг “Час выбіраць!” гучыць у Барысаве
11:05, 18/06/2001, ЗУБР

Пра гэта кажуць ня толькі налепкі й графіці, што зьяўляюцца з дня ў дзень па ўсім Барысаве, але й акцыя зуброў, праведзеная 15 чэрвеня. Некалькі дзесяткаў актывістаў руху ЗУБР зьяўляліся ў розных частках Барысаву. У лічаныя секунды хлопцы станавіліся ў шэраг. Трымаючы ў руках кожны па адным лісту з пэўнай літарай. Людзі, якія праходзілі побач, маглі прачатаць “Час выбіраць – жыць ці існаваць!”

Намесьнік начальніка Маскоўскага РУУС аказаўся хабарнікам
11:04, 18/06/2001

Узбуджана крымінальная справа супраць намесьніка начальніка Маскоўскага РУУС Менску падпалкоўніка Андрэя Мухтарава. Яго падазраюць у атрыманьні хабару й злоўжываньні службовым становішчам. Мухтарава добра ведаюць актывісты апазыцыі. Ён затрымаліваў людзей падчас разгону дэманстрацыяў, а пасьля, калі іх судзілі, выступаў у якасьці сьведкі. Перасьлед апазыцыянэраў й стаў прычынаю ягонага хуткага кар’ернага росту падпалокоўніка, які да гэтага доўгі час служыў у Туркмэніі, паведамляе Радыё Свабода.

Амбасадар Беларусі ў Латвіі адхілены ад пасады
11:03, 18/06/2001, Ю.С.Ньюс

Аднаго з прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта Беларусі –- амбасадара ў Рызе Міхала Марыніча – ужо адхілілі ад пасады: замест яго прызначаны часовы паверанны ў справах Беларусі ў Латвііі. М. Марыніч пагадзіўся напісаць заяву аб адпачынку, але заявіў, што тое самае мусіць зрабіць дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.

Польшча ўзмацняе парадак перасячэньня мяжы зь Беларусьсю
11:02, 18/06/2001

Міністэрства замежных справаў Польшчы ўзмацняе з 1 чэрвеня парадак перасячэньня ўсходніх краінаў для беларускіх аўтаперавозчыкаў. Пра гэта паведамілі “Інтэрфаксу” ў Беларускай асацыяцыі міжнародных перавозчыкаў са спасылкаю на консульскае ўпраўленьне МЗС Беларусі.

У Магілёўскай вобласьці – крызіс таварнай вытворчасьці
11:01, 18/06/2001

Прамысловасьць Магілёўскай вобласьці працягвае адставаць ад сваіх леташніх паказчыкаў аб`ёмаў выпуску
прадукцыі. Паводле зьвестак статыстыкі, за 5 месяцаў гэтага года прадпрыемствы вырабілі прадукцыі на 2,3 адсоткі меней, чым за адпаведны перыяд 2000 года, пры прагнозе 104,8 адсоткі, паведамляе БелаПАН.
Першы намесьнік старшыні аблвыканкаму Мікалай Жук выказаў заклапочанасьць тым фактам, што спад выпуску прадукцыі на прамысловых гігантах Магілёўшчыны ("Хімвалакно", "Белшына") адмоўна адбіваецца на папаўненьні даходнай часткі бюджэту, а значыць, і фінансаваньні бюджэтных праграмаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: