Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёўскай вобласьці – крызіс таварнай вытворчасьці 11:01, 18/06/2001
Прамысловасьць Магілёўскай вобласьці працягвае адставаць ад сваіх леташніх паказчыкаў аб`ёмаў выпуску прадукцыі. Паводле зьвестак статыстыкі, за 5 месяцаў гэтага года прадпрыемствы вырабілі прадукцыі на 2,3 адсоткі меней, чым за адпаведны перыяд 2000 года, пры прагнозе 104,8 адсоткі, паведамляе БелаПАН. Першы намесьнік старшыні аблвыканкаму Мікалай Жук выказаў заклапочанасьць тым фактам, што спад выпуску прадукцыі на прамысловых гігантах Магілёўшчыны ("Хімвалакно", "Белшына") адмоўна адбіваецца на папаўненьні даходнай часткі бюджэту, а значыць, і фінансаваньні бюджэтных праграмаў.
Сярод асноўных праблемаў працы прамысловасьці Мікалай Жук назваў рэзкае пагаршэньне фінансавага стану прадпрыемстваў і падзеньне канкурэнтаздольнасьці прадукцыі па якасьці й кошту. Сярод перспэктыўных шляхоў вырашэньня праблемы ён выдзеліў рэфармаваньне стасункаў уласнасьці, абнаўленьне асноўных фондаў за кошт прыцягненьня інвестыцыяў, зьніжэнне долі бартэрных аперацыяў у зьнешнеэканамічнай дзейнасьці й усеагульную эканомію.