Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча ўзмацняе парадак перасячэньня мяжы зь Беларусьсю 11:02, 18/06/2001
Міністэрства замежных справаў Польшчы ўзмацняе з 1 чэрвеня парадак перасячэньня ўсходніх краінаў для беларускіх аўтаперавозчыкаў. Пра гэта паведамілі “Інтэрфаксу” ў Беларускай асацыяцыі міжнародных перавозчыкаў са спасылкаю на консульскае ўпраўленьне МЗС Беларусі.
З 1 чэрвеня ўезд беларускіх вадзіцеляў-міжнароднікаў у Польшчу будзе ажыцьцяўляцца на падставе адметкі ў пашпарце “АВ-службовая”, якая павінна прадастаўляцца на кожную паездку й якая будзе гасіцца польскім бокам пры перасячэньні мяжы.
Да 1 ліпеня ўезд беларускіх вадзіцеляў-міжнароднікаў у Польшчу будзе адбывацца на падставе адметкі “АВ-службовая” шматразовая, што значыць польскі бок да пачатку ліпеня гасіць гэтыя адметкі ня будзе.
Згодна інфармацыі, што паступіла з БАМАП, штамп “АВ-службовая” прадастаўляецца на свабоднай старонцы пашпарту, прызначанай для налепкі візаў, на падставе хадайніцтва (ліста) установы ці арганізацыі незалежна ад формы ўласнасьці ў адзьдзелы пашпартна-візавай службы.