Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На пост прэзыдэнта Беларусі прэтэндуюць таксама пенсыянэры й беспрацоўныя
11:07, 18/06/2001

Нарэшце вызначылася колькасьць прэтэндэнтэў на пост прэзыдэнта Беларусі. У апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў, 15 чэрвеня, літаральна за гадзіну да сканчэньня працоўнага дня Цэнтрвыбаркаму, рэгістраваць свае ініцыятыўныя групы кінуліся самыя неверагодныя кандыдаты. Сярод іх ёсьць пенсыянэр, бібліятэкар і нават беспрацоўны. Такім чынам у барацьбу за прэзыдэнцкае крэсла пажадалі ўступіць 25 прэтэндэнтаў.

Гэта дырэктар Міжнароднага інстутыта мэнэджмэнту, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктар Цярэшчанка (у ягонай ініцыятыўнай групе – 6 069 чалавек); лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі й блёку “Новая Беларусь – Адзінства” Сяргей Гайдукевіч (2 136); былы міністар абароны Павал Казлоўскі (1 609); віцэ-прэзыдэнт міжнароднай асацыяцыі “Абарона правоў чалавека” Мікалай Мекека (135); лідэр партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін (2 076); дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка (3 830); лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі –БНФ Зянон Пазьняк (1 429); лідэр арганізацыі “Рэгіянальная Беларусь" Сямён Домаш (3 756); дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Ліпень” Аляксей Ляшко (392); былы віцэ-прэм’ер ураду Леанід Сініцын (1 976); лідэр Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык (4 067); Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Латвіі, Эстоніі й Фінляндыі па сумяшчальніцтву Міхаіл Марыніч (811 чалавек); старшыня рэспубліканскага камітэту Беларускага прафсаюзу работнікаў аграпрымасловага комплексу Аляксандар Ярашук (1 210); інжынэр электроннай тэхнікі, юрыст, часова непрацоўны Канстанцін Канановіч (142), генэральны дырэктар ЗАТ “Атлант” Леанід Калугін (120); прадпрымальнік, афіцэр запасу КДБ Валянцін Семак (300); “дэпутат” Наталя Машэрава (1 2820; былы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір (1 485); загадчыца філіяй, бібліятэкар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Ніна Лобанава (364); старшыня стачкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі (354); галоўны рэжысэр тэатра сатыры й гумару “Хрыстафор” Яўген Крыжаноўскі (135); дэпутат Мінгарсавету, прадпрымальнік Юры Данькоў (244); “дэпутат”, кіраўнік ЗАТ “Гандлёвы дом БелБабаеўскае” Сяргей Скрабец (170); пенсыянэр Уладзімер Лапцэвіч (212).

На дадзены момант Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 7 ініцыятыўных групаў па вылучэньню кандыдатамі на пост прэзыдэнта – Віктара Цярэшчанкі, Сяргея Гайдукевіча, Паўла Казлоўскага, Сяргея Калякіна, Мікалая Мекекi, Аляксандра Лукашэнкі й Зянона Пазьняка. Заяўкі астатніх прэтэндээнтаў Цэнтрывбаркам разгледзіць 18 чэрвеня.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: