Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Інтэрвію работнікаў пракуратуры зьявілася на відэё 11:08, 18/06/2001
Відэёзапіс інтэрвію супрацоўнікаў пракуратуры Беларусі Зьміцера Петрушкевіча й Алега Случака атрымалі 16 чэрвеня асабістыя карэспандэнты расейскіх тэлеканалаў НТБ і РТР. Сьледчыя стрымалі сваё слова й прадаставілі СМІ дакумэнты, фота- і відэёпадцьверджаньні сваіх абвінавачваньняў уладаў у выкраданьнях й забойствах вядомых на Беларусі людзей.
Відэёкасэты з запісам інтэрвію былі перададзены карэспандэнтам РТР і НТВ адразу на вуліцы. Па словах журналістаў, да іх падыходзілі незнаёмыя хлопцы гадоў 8-9, уручалі касэты й зьнікалі.
У гэты ж дзень відэёсюжэт з трансьляцыяй інтэрвію Зьміцера Петрушкевіча й Алега Случака быў паказаны на расейскім тэлеканале НТБ, які прысьвяціў скандальнаму выкрываньню беларускіх уладаў ажно тры сюжэты.
Канал РТР, згодна нашай інфармацыі, пакуль вырашыў пачакаць і не пускаць у эфір скандальнае інтэрвію. Такая асьцярожнасьць тлумачыцца проста -— тэлеканал усё ж такі дззяржаўны і павінен прытрымлівацца дзяржаўнай палітыкі, якая, гледзячы на ўсё, на дадзены момант раздумвае.
Што да расейскага тэлеканалу ГРТ, то адсутнасьць на ім якой-небудзь інфармацыі тлумачыцца тым, што асабісты карэспандэнт у Беларусі Зьміцер Наважылаў на дадзены момант знаходзіцца ў адпачынку й знайсьці яго таямнічым распаўсюджвальнікам касэтаў, напэўна, не ўдалося.