Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зарэгістраваны ініцыятыўныя групы 10 кандыдатаў у прэзыдэнты 11:09, 18/06/2001
Ініцыятыўныя групы 10 патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі былі зарэгітсраваны сёньня Цэнтрвыбаркамам. Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў яшчэ 7 прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта перанесена на заўтра. Не прайшла сёньня рэгістрацыю толькі Ніна Лобава, бібліятэкар БДЭУ, якая прадаставіла ў Цэнтрвыбаркам сьпісы людзей, якія паняцьця ня мелі, што яны ўваходзяць у склад ейнай ініцыятыўнай групы.
Былі зарэгістраваны ініцыятыўныя групы лідэра арганізацыі “Рэгіянальная Беларусь” Сямёна Домаша, экс-прэм’ера Беларусі Міхаіла Чыгіра, старшыні ФПБ Уладзімера Ганчарыка, амбасадара Беларусі ў Латвіі Міхаіла Марыніча, “дэпутата” Натальлі Машэравай, лідэра арганізацыі “Працоўная салідарнасьць” Сяргея Антончыка, часова непрацоўнага юрыста Канстанціна Канановіча, генэральнага дырэктара ЗАТ “Атлант” Леаніда Калугіна й старшыні рэспубліканскага камітэту Беларускага прафсаюзу работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандра Ярашука.