Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Намесьнік старшыні місіі ЗША пры АБСЭ Джосія Розэнблат зьвярнуўся да Пастаяннага Савета АБСЭ ў Вене 18 чэрвеня з заяваю па сытуацыі на Беларусі. Ніжэй мы прыводзім ягоны тэкст цалкам:
Супрацоўнікі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў, якія на дадзены момант абшукваюць рэдакцыю “Нашай Свабоды”, матывуюць свае дзеяньні тым, што нібы некалькі дзён пры фінансавай праверцы адной са сталічных фірмаў былі знойдзены ўлёткі ў падтрымку Міхаіла Чыгіра на альтэрнатыўных выбарах прэзыдэнта, што праводзіліся ў 1999 годзе Віктарам Ганчаром. Дырэктар фірмы паведаміў, што ўлёткі былі надрукаваны ў 1999 годзе ў друкарні, што належыць галоўнаму рэдактару “Нашай Свабоды” Паўлу Жуку.
Як перадаюць з рэдакцыі супрацоўнікі газэты “Наша свабода”, падчас вобыску, што праводзіцца супрацоўнікамі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў, канфіскоўваюцца матэрыялы “антылукашэнкаўскага” зьместу. Так іх называюць людзі, якія праводзяць вобыск. Пад крамольную катэгорыю трапляюць карыкатуры, крытычныя матэрыялы пра ўладу, узоры налепак і ўлётак палітычных партыяў і рухаў, якія захоўваюцца ў архівах газэты. Вялікі інтарэс у тых, хто абшуквае, выклікае пытаньне – дзе знаходзіцца сэрвер, на якім разьмешчаны сайт газэты. Як перадаюць па інтэрнэту супрацоўнікі рэдакцыі, іх пастаянна адганяюць ад кампутараў і пагражаюць канфіскаваць тэхніку.
Супрацоўнікі раённага адзьдзелу фінансавых расьсьледаваньняў праводзяць у гэтыя хвіліны вобыск у рэдакцыі газэты “Наша Свабода”. Каля 14 гадзінаў некалькі чалавек без папярэджаньня ўварваліся ў рэдакцыю газэты. Яны пачалі даглядаць асабістыя рэчы супрацоўнікаў, дакумэнты бухгальтэрыі, скрыні сталоў і кампутары. Пад пагрозаю зрыву выхад чарговага нумару газэты, які вярстаецца сёньня. Наш карэспандэнт выехаў на месца вобыску. Ягоная інфармацыя чакаецца з хвіліны на хвіліну.
Магілёўскія зубры ў двух месцах на Быхаўскім кірмашы горада правялі 17 чэрвеня акцыю пад назовам “Перадвыбарчая кампанія Лукашэнкі пачалася: час выбіраць”. У тэатралізаваным прадстаўленьні было задзейнічана 9 персанажаў: пенсыянэр, рабочы, студэнт, калгасьнік, настаўніца, прадпрымальнік, выпівоха, прэзыдэнт і прадстаўнік руху ЗУБР.
Штучныя коштавыя перавагі, што мелі замежныя юрыдычныя асобы, якія ажыцьцяўляюць на тэрыторыі Беларусі прадпрымальніцкую дзейнасьць, адхіленыя дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі.
Амаль два месяцы таму быў адчынены ўнутрырэспубліканскі авіяцыйны маршрут Гародня-Менск-Гомля. Самалётам АН-24 за 50 хвілінаў пасажыры маглі даляцець да сталіцы й працягнуць далей шлях да берагоў Сожу. Пры гэтым квіток да Менску каштаваў 9 500 рублёў. Маршрут у такім варыянце праіснаваў усяго шэсьць тыдняў.
Ініцыятыўныя групы ўсяго 5 патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі былі зарэгістраваны сёньня Цэнтрвыбаркамам. Трое з прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта ня здолелі зарэгістраваць свае групы. Пенсыянэр Уладзімер Лапцэвіч з-за таго, што ўключыў у склад сваёй групы людзей, якія не падазравалі пра гэта. Дырэктар ТАА “Ліпень” Аляксей Ляшко, таму што нарадзіўся ў Рэспубліцы Комі і не зьяўляецца народжанным беларусам. Бізнэсмэн Аляксандар Батура, які аб’явіўся ўчора, парушыў усталяваны парадак і накіраваў сваю заяву ў ЦВК пазьней чым за 85 дзён да выбараў.
На мінулым тыдні прыватная друкарня “Плутас-маркет” насуперак умовам дамовы была вымушана спыніць друк газэты “Провинциалка”, якая распаўсюджвалася ў Пінску накладам 5000 асобнікаў. У супраціўным выпадку старшыня дзяржкамдруку Міхаіл Падгайны пагражаў адабраць ліцэнзыю на выдавецкую дзейнасьць у Ігара Вішнеўскага, генэральнага дырэктара прадпрыемства.
Адносна двух былых супрацоўнікаў пракуратуры Беларусі – Алега Случака й Зьміцера Петрушкевіча – у хуткім часе могуць быць узбуджаны крымінальныя справы за разгалошваньне тайны сьледзтва. Нагадаем, што гэтыя два пракурорскія работнікі паведамілі пра існаваньне ў Беларусі “эскадрону сьмерці”. У рэспубліканскай пракуратуры зараз вывучаюць усе іхнія газэтныя інтэрвію й фотакопіі дакумэнтаў з крымінальные справы аб зьнікнеьні аператара ГРТ Зьіцера Завадзкага, распаўсюджаныя праз Інтэрнэт, а таксама відэёзапісы інтэрвію, урыўкі зь якога паказала НТБ.
Былыя супрацоўнікі пракуратуры Зьміцер Петрушкевіч й Алег Случак атрымалі палітычны прытулак у Злучаных Штатах Амерыкі. Пра гэта карэспандэнту БелаПАН паведаміў прэзыдэнт грамадзкага аб`яднаньня "Прававая дапамога насельніцтву" Алег Волчак. Паводле ягоных словаў, яны ўжо некалькі дзён знаходзяцца ў ЗША і 21 чэрвеня па аднаму з найбуйных тэлевізійных каналаў краіны будзе паказана інтэрвію зь імі.
Злучаныя Штаты адзначаюць той факт, што Беларусь вызначыла 9 верасня 2001 года як канкрэтную дату прэзыдэнцкіх выбараў. Мы ўспрымаем гэтыя выбары як важную магчымасьць для Беларусі перапыніць працэс самаізаляцыі і пачаць вяртаньне да свайго належнага месца ў эўраатлантычнай супольнасьці. Злучаныя Штаты пасьлядоўна падтрымліваюць дэмакратычныя працэсы на Беларусі і гатовыя працаваць з прадстаўнікамі ўсіх палітычных груп Беларусі, як на двухбаковай аснове, так і праз АБСЭ, з мэтай забеспячэньня свабодных і справядлівых выбараў. Ключом да адкрытай выбарчай кампаніі зьяўляюцца крытэрыі, акрэсьленыя АБСЭ ў мінулым годзе, а таксама абавязацельствы Беларусі па Капенгагенскім дакумэнце. Гэтыя крытэрыі ўключаюць у сябе ліквідаваньне клімату страху, роўны доступ да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі для ўсіх кандыдатаў, павагу да свабоды збораў, а таксама празрыстасьць і справядлівасьць працэсу рэгістрацыі кандыдатаў і функцыянаваньня выбарчых камісыяў.
Бяспрэцэндэнтны па сваёй нахабнасьці й неправамоцнасьці выпадак уціску на актывістаў моладзевага руху ЗУБР адбыўся ў Менску. У студэнцкі інтэрнат №4 пра Беларускім дзяржаўным тэхналягічным універсытэце ўварваліся маёр Ленінскага РУУС Міськевіч, трое невядомых мужчынаў у штацкім, адміністрацыя інтэрнату і пачалі дошук у пакоі, дзе пражывалі “зубры”.
У апошні час у Беларускі Гэльсінскі камітэт паступае мноства скаргаў на грубыя парушэньні нормаў Канстытуцыі, Выбарчага кодэксу, Закону “Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь”. У іх указваюцца факты парушэньня прынцыпаў галоснасьці й адкрытасьці, а таксама дэмакрытачнасьці фарміраваньня тэрытарыяльных выбарчых камісыяў, факты прымусовага адмаўленьня ад вылучэньня ў склад гэтых камісыяў.
Заява з просьбаю зарэгістраваць ініцыятыўную групу па вылучэньню кандыдатам у прэзыдэнты менскага бізнэсмэна Аляксандра Батуры атрымаў учора па пошце Цэнтрвыбаркам. Заява будзе разгледжана на паседжаньні ЦВК сёньня. Але напярэдадні ейны кіраўнік Лідзія Ярмошына паведаміла меркаваньне членаў камісіі – адмовіць у рэгістрацыі. Такая пазыцыя тлумачыцца патрабаваньнем заканадаўства, якое паведамляе: адпаведныя заявы ЦВК павінны быць накіраваны не пазьней за 85 дзён да выбараў.
Пытаньнямі разьвіцьця гандлёвых і эканамічных адносінаў паміж Беларусьсю й Ліванам прысьвечаны двухдзённы візыт у Ліван урадавай дэлегацыі Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам Уладзімерам Ярмошынам, што пачынаецца ў аўторак.
За дзень да сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін сустрэўся ў Маскве з намесьнікам дырэктара-разьмеркавальніка Міжнароднага валютнага фонду Стэнлі Фішэрам, зь якім ён абмеркаваў “фінансавыя адносіны Расеі з краінамі СНД. І ў прыватнасьці зь Беларусьсю”, паведамляе крыніца ў Крамлі.