Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заява намесьніка прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Філіпа Рыкера
11:07, 19/06/2001

Злучаныя Штаты адзначаюць той факт, што Беларусь вызначыла 9 верасня 2001 года як канкрэтную дату прэзыдэнцкіх выбараў. Мы ўспрымаем гэтыя выбары як важную магчымасьць для Беларусі перапыніць працэс самаізаляцыі і пачаць вяртаньне да свайго належнага месца ў эўраатлантычнай супольнасьці. Злучаныя Штаты пасьлядоўна падтрымліваюць дэмакратычныя працэсы на Беларусі і гатовыя працаваць з прадстаўнікамі ўсіх палітычных груп Беларусі, як на двухбаковай аснове, так і праз АБСЭ, з мэтай забеспячэньня свабодных і справядлівых выбараў. Ключом да адкрытай выбарчай кампаніі зьяўляюцца крытэрыі, акрэсьленыя АБСЭ ў мінулым годзе, а таксама абавязацельствы Беларусі па Капенгагенскім дакумэнце. Гэтыя крытэрыі ўключаюць у сябе ліквідаваньне клімату страху, роўны доступ да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі для ўсіх кандыдатаў, павагу да свабоды збораў, а таксама празрыстасьць і справядлівасьць працэсу рэгістрацыі кандыдатаў і функцыянаваньня выбарчых камісыяў.

Злучаныя Штаты цалкам падтрымліваюць Кансультатыўна-назіральную групу АБСЭ на Беларусі і Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, якія закладваюць зараз аснову для выбараў, уключаючы падрыхтоўку мясцовых назіральнікаў і арганізацыю міжнароднага назіраньня. Паміж Злучанымі Штатамі й Беларусьсю існуе шмат праблемаў у сфэры дэмакратыі й правоў чалавека, у тым ліку нерастлумачаныя зьнікненьні апазыцыйных палітычных дзеячоў на працягу апошніх двух гадоў. Свабодныя й справядлівыя прэзыдэнцкія выбары могуць стаць важным першым крокам на шляху вырашэньня гэтых вельмі сур’ёзных праблемаў.

Вашынгтон, 15 чэрвеня 2001 г.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: