Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Правінцыялку” зачыняюць праз “эскадроны сьмерці”
11:10, 19/06/2001, «БДГ»

На мінулым тыдні прыватная друкарня “Плутас-маркет” насуперак умовам дамовы была вымушана спыніць друк газэты “Провинциалка”, якая распаўсюджвалася ў Пінску накладам 5000 асобнікаў. У супраціўным выпадку старшыня дзяржкамдруку Міхаіл Падгайны пагражаў адабраць ліцэнзыю на выдавецкую дзейнасьць у Ігара Вішнеўскага, генэральнага дырэктара прадпрыемства.

Кажучы пра прычыны такіх нэрвовых паводзінаў міністэрскага чыноўніка, заснавальнік, выдавец і рэдактар “Правінцыялкі” Аляксандар Ігнацюк падкрэсьліў:

“Я заключыў дамову зь Пінскай рэгіянальнай друкарняй аб друкаваньні “Провинциалки” у іх. У дзень выхаду, калі ўжо вырабілі пласьціны, і засталося толькі запусьціць станок, мяне выклікаў да сябе дырэктар друкарні Пракопаў і разьвёў рукамі: “На хапае вытворчых магутнасьцяў”. Але там не загружаныя магутнасьці напалову!

У гэты ж дзень газэту апячаталі на Ўкраіне. Даведацца адкуль у такога падаруначка ногі растуць, цяжкасьці не склала. Наша крыніца ў выканкаме распавёў, што ў гэты дзень у Пінску быў губернатар Брэстчыны Даўгалёў, таму чыноўнікі і паскардзіліся. Ім газэта ўжо пасьпела насаліць, нашы журналісты самымі першымі высьветлілі, што дэлегатаў адорвалі кухоннымі камбайнамі і так далей.

Праз тыдзень я заключыў дамову з “Плутас-Маркетам” і аддрукаваў другі нумар ужо ў Менску. Вось пасьля другога нумару ў старшыні Дзяржкамдруку й здарылася істэрыка. Вельмі адміністрацыі не спадабаліся матэрыялы пра тое, што ў Пінскім гаршпіталю на сьняданак даюць пусты кіпень.

У агуле, аддаў у друкарню калькі дзьвюх газэтаў “Провинциалки” і "Вечернего Столина" (гэта другая мая газэта). Калі вярнуўся ў друкарню, то застаў дырэктара за чытаньнем арыгінал-макету “Провинциалки”. Нічога “такога” ён не пабачыў, дый у друкарні друкуюцца газэты куды больш строгага зьместу. Затое пабачыў Коваль! Ён загадаў друкаваць нумар толькі пасьля таго, як будзе зьнішчана перадрукоўка тэксту Радыё Свабоды пра Шэймана і “Эскадрон сьмерці”. Я адмовіўся...Выпуск нумару сарваны”.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: