Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мясцовыя авіялініі аказаліся нерэнтабельнымі 11:12, 19/06/2001, АФН
Амаль два месяцы таму быў адчынены ўнутрырэспубліканскі авіяцыйны маршрут Гародня-Менск-Гомля. Самалётам АН-24 за 50 хвілінаў пасажыры маглі даляцець да сталіцы й працягнуць далей шлях да берагоў Сожу. Пры гэтым квіток да Менску каштаваў 9 500 рублёў. Маршрут у такім варыянце праіснаваў усяго шэсьць тыдняў.
Як паведамляе “Вячэрняя Гародня”, спэцыялісты прадпрыемства “Гомельавія” падлічылі ўсе выдаткі і ўпэўніліся, што прыбыткаў тут чакаць няма чаго, самалёт стаў напаўпустым. Як нерэнтабельны, маршрут “зрэзалі”. Зараз авітары лётаюць толькі з Гомлі да Менску й назад. Як паведамілі ў гарадзенскім аэрапорце, з 20 чэрвеня плянуецца адкрыцьцё новага маршруту Гародня-Менск-Масква. Самалёт АН-24 зможа прымаць на борт 48 пасажыраў.