Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка адмяніў коштавыя перавагі замежным прадпрымальнікам 11:13, 19/06/2001, GazetaSNG.ru
Штучныя коштавыя перавагі, што мелі замежныя юрыдычныя асобы, якія ажыцьцяўляюць на тэрыторыі Беларусі прадпрымальніцкую дзейнасьць, адхіленыя дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі.
Раней замежныя кампаніі, у адрозьненьні ад юрыдычных асобаў рэспублікі, былі вызваленыя ад адлічэньняў у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчаваньня й аграрнай навукі, адлічэньняў сродкаў карыстальнікамі аўтамабільных дарог у дарожныя фонды. А таксама мэтавых збораў на фармаваньне мясцовых мэтавых бюджэтных фондаў стабілізацыі эканомікі, вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі й харчаваньня, жыльлёва-інвестыцыйных фондаў і мэтавага збору на фінансаваньне выдаткаў, зьвязаных з утрыманьнем і рамонтам жыльлёвага фонду. Зараз дэкрэт прэзыдэнта абавязвае іх плаціць пералічаныя падаткі, што, вядома, паўплывае на кошт тавараў, зробленых замежнымі юрыдычнымі асобамі.