Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У “Нашай Свабодзе” канфіскоўваюцца “антылукашэнкаўскія” матэрыялы 11:17, 19/06/2001
Як перадаюць з рэдакцыі супрацоўнікі газэты “Наша свабода”, падчас вобыску, што праводзіцца супрацоўнікамі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў, канфіскоўваюцца матэрыялы “антылукашэнкаўскага” зьместу. Так іх называюць людзі, якія праводзяць вобыск. Пад крамольную катэгорыю трапляюць карыкатуры, крытычныя матэрыялы пра ўладу, узоры налепак і ўлётак палітычных партыяў і рухаў, якія захоўваюцца ў архівах газэты. Вялікі інтарэс у тых, хто абшуквае, выклікае пытаньне – дзе знаходзіцца сэрвер, на якім разьмешчаны сайт газэты. Як перадаюць па інтэрнэту супрацоўнікі рэдакцыі, іх пастаянна адганяюць ад кампутараў і пагражаюць канфіскаваць тэхніку.