Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чым выкліканы вобыск у “Нашай Свабодзе”? 11:18, 19/06/2001
Супрацоўнікі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў, якія на дадзены момант абшукваюць рэдакцыю “Нашай Свабоды”, матывуюць свае дзеяньні тым, што нібы некалькі дзён пры фінансавай праверцы адной са сталічных фірмаў былі знойдзены ўлёткі ў падтрымку Міхаіла Чыгіра на альтэрнатыўных выбарах прэзыдэнта, што праводзіліся ў 1999 годзе Віктарам Ганчаром. Дырэктар фірмы паведаміў, што ўлёткі былі надрукаваны ў 1999 годзе ў друкарні, што належыць галоўнаму рэдактару “Нашай Свабоды” Паўлу Жуку.
Акрамя таго, паведамляюць супрацоўнікі рэдакцыі, “рэвізоры”, замест таго, каб прад’явіць ім спэцыяльную паперу, што дазваляе праводзіць праверку асобных пытаньняў фінансава-гаспадарчай дзейнасьці “Нашай Свабоды”, дасталі звычайны чысты бланк і запоўнілі яго адразу ў рэдакцыі. Пры гэтым калі выстаўлялі тэрмін правядзеньня праверкі, яны праставілі толькі дату яе пачатку – 19 чэрвеня і не праставілі дату сканчэньня.
Сталі вядомы й прозьвішчы некаторых супрацоўнікаў камітэту, якія праводзіў вобыск. Гэта начальнік Фрунзенскага міжраённага адзьдзелу дзяржаўнага камітэту фінансавых расьсьледаваньняў Шукан І.В.