Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Афіцыйная рэакцыя ЗША на падзеі ў Беларусі
11:19, 19/06/2001

Намесьнік старшыні місіі ЗША пры АБСЭ Джосія Розэнблат зьвярнуўся да Пастаяннага Савета АБСЭ ў Вене 18 чэрвеня з заяваю па сытуацыі на Беларусі. Ніжэй мы прыводзім ягоны тэкст цалкам:

«Злучаныя Штаты адзначаюць факт прызначэньня прэзыдэнцкіх выбараў на 9 верасьня. Прэзыдэнцкія выбары прадстаўляюць Беларусі магчымасьці спыніць самаізаляцыю краіны й вярнуць яе ў паўночнаатлянтытную супольнасьць. Аднак для таго, каб гэта адбылося, прэзыдэнцкія выбары павінны адпавядаць міжнародным нормам па правядзеньню свабодных й справядлівых выбараў.

Такім чынам, мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна прыняць канкрэтныя крокі па задавальненьню чатырох крытэраў Тройкі АБСЭ, а таксама выканаць узятыя на сябе капенгагенскія абавязацельствы.

Свабодныя й справядлівыя выбары -- гэта штосьці большае, чым бесперашкоднае галасаваньне. Яны таксама ўключаюць у сябе выбарчую кампанію, свабодную ад перасьледу й запужваньняў з боку дзяржструктураў. Беларускія ўлады абавязаны пакласьці канец атмасфэры страху, якая робіць такую кампанію немагчымай. Ім неабходна выпусьціць палітвязьняў Андрэя Клімава й Валеры Шчукіна, якія зьяўляюцца дэпутатамі ВС 13-га скліканьня, даць справаздачу за зьнікненьне былога мiністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі, намесьніка старшыні ВС 13-га скліканьня Віктара Ганчара й ягонага калегі Анатоля Красоўскага, а таксама аператара расейскага тэлеканалу ГРТ Зьміцера Завадзкага. Яны таксама павінны спыніць перасьлед партыяў і НДА, і прадаставіць бесперашкодную свабоду сходаў.

Выбарчая кампанія, свабодная ад перасьледаў й застрашэньня не можа абыйсьціся без свабоды самавыказваньня й СМІ. Усе кандыдаты, разам з апазыцыйнымі, павінны мець роўны й дастатковы доступ да дзяржаўных мас медыя. Асабліва гэта датычыць электронных сродкаў масавай інфармацыі, манапалізаваных дзяржаваю. Цэнзура расейскага тэлебачаньня, якая па некаторых паведамленьнях адбывалася двойчы за апошні месяц, не павінна паўтарацца. Перасьлед незалежных друкаваных СМІ, уключаючы несправядлівую таксу за дастаўку, мусіць быць неадкладна спынена.

Прадстаўнік па свабодзе СМІ Фрэймут Дувэ можа аказаць дапамогу ў вырашэньні пытаньняў з мас медыя. Беларускія ўлады павінны адмяніць забарону на атрыманьне візы старэйшым саветнікам Дувэ і запрасіць спадара Дувэ й ягонага старэйшага памочніка наведаць Менск.

Сам па сабе выбарчы працэс павінен быць справядлівым, празрыстым й дэмакратычным. Незаконная дыскваліфікацыя кандыдатаў на падставе трывіяльных тэхнічных фармальнасьцяў, якая мела месца падчас парлямэнцкіх выбараў у красавіку 2000 г., падарве давер да гэтых выбараў.

Выбарчыя камісыі адагрываюць важную ролю ў забесьпячэньні правільнага падліку галасоў. Камісыі мусяць быць адкрытымі для ўсіх урадавых палітычных партыяў і кандыдатаў, так і няўрадавых .

Надзвычай важна забясьпечыць наяўнасьць шырокай сеткі непалітычных назіральнікаў, што маюць свабодны й неабмежаваны доступ да ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу, уключаючы фазу падліку й транспартыроўкі бюлетэняў. Беларускія ўлады павінны пачаць супрацоўніцтва з КНГ АБСЭ й супольнасьцю НДА пры арганізацыі гэтай сеткі. Неабходна адзначыць, што праца КНГ па ўнутраным назіраньні за выбарамі пачалася ў 1998 г.,і што беларускімі ўладамі не было прад`яўлена ніякіх пртэнзыяў да першых выбараў у мясцовыя саветы, якія прайшлі пад назіраньнем КНГ у 1999 годзе.

Свабоднае функцыяваньне ўнутраных і міжнародных назіральнікаў стане асноўным крытэрам пры вызначэньні адносінаў да дадзеных выбараў з боку міжнароднай супольнасьці. Беларускім уладам неабходна неадкладна запрасіць місію БДІПЧ для назіраньня за выбарамі, з тым, каб арганізацыя магла належным чынам падрыхтавацца і без затрымак правесьці экспертызу.

Злучаныя Штаты далучаюцца да гатоўнасьці Эўразьвязу рухацца ў накірунку да нармалізацыі адносінаў зь Беларусьсю, у выпадку калі прэзыдэнцкія выбары будуць свабоднымі й справядлівымі».


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: