Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Яны заявілі пра існаваньне “эскадрону сьмерці” і зьніклі
11:15, 21/06/2001, Маўра Рэйналдлс, “Таймс”

Масква – Два былыя пракурорскія работнікі, якія займаліся расьсьледаваньне мяркуемых забойстваў апазыцыйных фігураў у былой савецкай рэспубліцы Беларусь, зьніклі бяз зьвестак на мінулым тыдні, пасьля таго, як яны абвінавацілі прэзыдэнта краіны Аляксандра Лукашэнку ў арганізацыі эскадрону сьмерці для ліквідацыі ягоных праціўнікаў. Мяркуецца, што сьледчыя – Зьміцер Петрушкевіч й Алег Случак зьбеглі з краіны пасьля паведамленьня прэсе аб эскадроне сьмерці.

 ПАЛIТЫКА 

Супраць БТ узбуджана крымінальная справа
11:14, 21/06/2001

Рашэньне аб узбуджэньні справы аб незаконных дзеяньнях Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі прыняў 21 чэрвеня Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі. ВГС прыняў рашэньне аб узбуджэньні справы аб незаконных дзеяньнях Нацыянальнай дзяржаўнай тэлекампаніі па зыску ТАА “Відэё Інтэрнэшнл”, якая займаецца разьмяшчэньнем рэклямы на тэлеканале НТБ у Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка мае намер вырашаць лёс расейскіх СМІ, акрэдытаваных у Беларусі
11:13, 21/06/2001, РИА «Новости»

Аляксандар Лукашэнка мае намер пасьля прэзыдэнцкіх выбараў "решить вопрос" пра лёс акрэдытаваных у рэспубліцы расейскіх СМІ. Як заявіў журналістам Аляксандар Лукашэнка перад вылетам з Масквы, ён незадаволены тым, у якой танальнасьці гаворыцца ў расейскіх СМІ пра Беларусь і яе прэзыдэнта, а таксама аб перадвыбарчай кампаніі ў рэспубліцы.

“Палатка” ўзаконіла затрыманьне й прымусовую адбуксіроўку аўтамабіляў
11:12, 21/06/2001

Работнікі Дзяржаўтаінспекцыі маюць права прадпрымаць затрыманьне й прымусовую адбуксоўку транспартнага сродка, калі вадзіцель учыніў адміністратыўнае правапарушэньне. Праэкт закону "Аб
унясеньні зьменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь "Аб адміністрацыйных правапарушэньнях", якія датычацца прымусовай адбуксоўкі транспартных сродкаў" прыняла ўчора на другім чытаньні «палата прадстаўнікоў”.

Беларусьнафта” ў крызе з-за праблемы неплацяжоў
11:11, 21/06/2001

Фінансавай крызай для ВА “Беларусьнафта” апынулася запазычанасьць спажыўцоў за адгружаны звадкаваны газ і нафтапрадукты. Упершыню за апошнія гады аб’яднаньне знаходзіцца на картатэцы. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, накіраваным кіраўніцтвам аб’яднаньня ў канцэрн “Белтопгаз”, які вінен каля 3 мільярдаў рублёў.

У Гарадзенскай і Магілёўскіх абласьцях вялікія запазычанасьці па заробку
11:10, 21/06/2001, www.praca.by

У Гарадзенскай вобласьці на 19 чэрвеня запазычанасьць па заробку cклала 1220 мільёнаў. Амаль столькі ж, колькі ва ўсіх астаніх вабласьцях разам узятых – такія вынікі праверкі абласнога камітэту дзяржкантролю. Самыя вялікія пазыкі ў сельскай гаспадарцы – каля 1 мільярда. Між тым пазыка сельскай гаспадарцы Гарадзеншчыны складае болей за 8 мільярдаў рублёў. Зь іх 1,162 мільярды – вінны бюджэтныя арганізацыі: дзіцячыя сады, школы, турмы. Сярод буйных даўжнікоў сельскай гаспадаркі – гандаль, спажывецкая кааперацыя, аб’яднаньне хлебапрадуктаў.

Літоўскі парлямэнт занепакоены зьнікненьнем апанентаў Лукашэнкі
11:09, 21/06/2001

Прадстаўнікі ўсіх фракцыяў літоўскага парлямэнту, 71 дэпутат, падпісалі заяву, у якой яны выказалі пратэст супраць перасьледу дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі. Літоўскія парлямэнтарыі выказалі занепакоенасьць тым, што да гэтага часу няма ніякай інфармацыі пра зьніклых у 1999 годзе дзеячах апазыцыі Віктара Ганчара й Юры Захаранку.

Сямён Домаш уключыўся ў барацьбу за прэзыдэнцкі пост
11:08, 21/06/2001

Пра пачатак кампаніі па збору подпісаў у сваю падтрымку аб’явіў лідэр аб’яднаньня “Рэгіянальная Беларусь” і патэнцыйны кандыдат на пост прэзыдэнта, які ўваходзіць у склад “пяцёркі” дэмакратычных кандыдатаў, Сямён Домаш. На прэсавай канферэнцыі, што адбыылася сёньня ў Менску, Сямён Домаш прадаставіў журналістам прадстаўнікоў сваёй каманды. У іхні шэраг увайшлі дэпутат Вярхоўнага савету 13-га скліканьня й былы палітвязень Уладзімер Кудзінаў, намесьнік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі, жонка памерлага пры дзіўных абставінах палітыка Генадзя Карпенкі Людміла Карпенка й вядомы рэжысёр-дакументаліст, аўтар нашумелага “Звычайнага прэзыдэнта” Юры Хашчавацкі.

Лукашэнку блага сустрэлі. А могуць і наогул праводзіць
11:07, 21/06/2001, КоммерсантЪ

Учора ў Маскву прыбыў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Падстава для візыту – нейкія праблемы саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі. Хацелася ж спадару Лукашэнку запэўніцца, што расейскія ўлады па-ранейшаму лічаць яго сваім кандыдатам на выбарах у Беларусі. Але беларускага прэзыдэнта чакала горкае расчараваньне.

Пачаўся збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзыдэнты
11:06, 21/06/2001

Збор подпісаў у падтрымку 22 патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты пачалі сёньня іхнія ініцыятыўныя групы. На гэтым этапе барацьбу за прэзыдэнцкае крэсла будуць весьці: лідэр арганізацыі “Рэгіянальная Беларусь” Сямён Домаш (3 753); лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін (2 076); лідэр Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык (4 054); былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі (1 609); былы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір (1 485).

Сарваны прамы тэлеэфір кандыдата ў прэзыдэнты Сініцына
11:05, 21/06/2001, KMnews.ru

У Беларусі мясцовае тэлебачаньне сарвала прамы эфір з удзелам кандыдата ў прэзыдэнты, былога намесьніка ўраду рэспублікі Леаніда Сініцына. Прамы эфір павінен быў адбыцца на канале НТБ.

Кіраўнікі прадпрыемстваў сталі закладнікамі рэжыму
11:04, 21/06/2001

Савет Беларускага прафсаюзу работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня “катэгарычна пратэстуе супраць дзеяньняў кіраўніцтва рэспублікі адносна прамысловых прадпрыемстваў”. Як сьцьвярджаецца ў заяве, “кіраўнікі прадпрыемстваў сталі закладнікамі сёньняшняга палітычнага рэжыму”. У якасьці прыкладу прыводзіцца сытуацыя на менскім ТАА “БАТЭ”, якое са стабільнага прадпрыемства з высокім заробкам у 1997-1998 гадах ператварылася у “неплацездольнага даўжніка”. Прычына гэтаму, як сьцьвярджае прафсаюз, стала сытуацыя, створаная ўладамі вакол БАТЭ толькі з адной мэтай – “пазбавіцца ад кіраўніка ТАА Мікалая Берсела, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, які адкрыта выступае супраць неразумнай эканамічнай палітыкі ўладаў”.

На Дзень рэспублікі дыпляматы рыхтуюць дэмарш
11:03, 21/06/2001, Ю.С.Ньюс

Акрэдытаваныя ў Менску дыпляматы краінаў Бальтыі, хутчэй за ўсё, праігнаруюць запрашэньне на ваенны парад 3 ліпеня ў гонар Дня рэспублікі. Прычына – камандаваць парадам будзе намесьнік міністра абароны Ўладзімер Усхопчык, які ў студзені 1991 года ўзначальваў савецкі гарнізон у Вільнюсе, дзе пры штурме тэлецэнтру загінулі мірныя жыхары.

Нафта – Беларусі, мазута – Расеі
11:02, 21/06/2001

Учора Міхаіл Касьянаў сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам адзін на адзін. Як паведаміў прэсавы сакратар прэзыдэнта Беларусі Мікалай Барысевіч, казалі пра энэргетычнае супрацоўніцтва, перш за ўсё пра “Газпрам”. Міхаіл Касьянаў пераконваў Аляксандра Лукашэнку не замінаць будаўніцтву газапровадаў з Расеі ў Заходнюю Эўропу. Той адказваў ў тым духу, што Беларусь і так зацікаўлена з гэтым будаўніцтве. Але гэты інтарэс будзе яшчэ больш моцным, калі Расея павялічыць стаўкі газу ў Беларусь з 16 млрд. да 20 млрд куб. м. у год. Прэм’ер абяцаў падумаць.

“Нафтан” скарачае аб’ёмы перапрацоўкі нафты
11:01, 21/06/2001

Новаполацкае ВА “Нафтан” з пачатку чэрвеня перапрацавала 373 тысячы тонаў вуглевадароднай сыравіны ці 94 адсоткі да аналягічнага перыяду чэрвеня мінулага года. Першасная перапрацоўка нафты на “Нафтане” з пачатку года скарацілася на 5 адсоткаў і склала 3.166 тысячаў тонаў. Пры гэтым пастаўкі нафты склалі 3 154 тысячы тонаў, ці 94 адсоткі да аналягічнага перыяду мінулага года.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: