Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Нафтан” скарачае аб’ёмы перапрацоўкі нафты 11:01, 21/06/2001
Новаполацкае ВА “Нафтан” з пачатку чэрвеня перапрацавала 373 тысячы тонаў вуглевадароднай сыравіны ці 94 адсоткі да аналягічнага перыяду чэрвеня мінулага года. Першасная перапрацоўка нафты на “Нафтане” з пачатку года скарацілася на 5 адсоткаў і склала 3.166 тысячаў тонаў. Пры гэтым пастаўкі нафты склалі 3 154 тысячы тонаў, ці 94 адсоткі да аналягічнага перыяду мінулага года.