Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нафта – Беларусі, мазута – Расеі 11:02, 21/06/2001
Учора Міхаіл Касьянаў сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам адзін на адзін. Як паведаміў прэсавы сакратар прэзыдэнта Беларусі Мікалай Барысевіч, казалі пра энэргетычнае супрацоўніцтва, перш за ўсё пра “Газпрам”. Міхаіл Касьянаў пераконваў Аляксандра Лукашэнку не замінаць будаўніцтву газапровадаў з Расеі ў Заходнюю Эўропу. Той адказваў ў тым духу, што Беларусь і так зацікаўлена з гэтым будаўніцтве. Але гэты інтарэс будзе яшчэ больш моцным, калі Расея павялічыць стаўкі газу ў Беларусь з 16 млрд. да 20 млрд куб. м. у год. Прэм’ер абяцаў падумаць.
Аляксандра Лукашэнка папрасіў таксама ў трэцім кварталі павялічыць пастаўкі ў Беларусь нафты. Гэтая прапанова Міхаілу Касьянаву паказалася своечасовай – у трэцім кварталі плянуецца павелічэньне аб’ёмаў здабычы расейскай нафты на 3,5 млн.т. Расейскі НПЗ і экспартныя трубапровады загружаны цалкам, а паколькі лішак можна будзе перапрацаваць у суседзяў. Дамовіліся, што гэта будзе давальніцкая сыравіна, яе перапрацоўвае беларускі НПЗ “Нафта”, а нафтапрадукты можна будзе экспартаваць. Прычым выручка дастанецца расейскім фірмам. Дадатковыя квоты на экспарт атрымае “Сургутнанафтагаз”.