Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўнікі прадпрыемстваў сталі закладнікамі рэжыму
11:04, 21/06/2001

Савет Беларускага прафсаюзу работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня “катэгарычна пратэстуе супраць дзеяньняў кіраўніцтва рэспублікі адносна прамысловых прадпрыемстваў”. Як сьцьвярджаецца ў заяве, “кіраўнікі прадпрыемстваў сталі закладнікамі сёньняшняга палітычнага рэжыму”. У якасьці прыкладу прыводзіцца сытуацыя на менскім ТАА “БАТЭ”, якое са стабільнага прадпрыемства з высокім заробкам у 1997-1998 гадах ператварылася у “неплацездольнага даўжніка”. Прычына гэтаму, як сьцьвярджае прафсаюз, стала сытуацыя, створаная ўладамі вакол БАТЭ толькі з адной мэтай – “пазбавіцца ад кіраўніка ТАА Мікалая Берсела, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, які адкрыта выступае супраць неразумнай эканамічнай палітыкі ўладаў”.

Яшчэ адным характэрным прыкладам “расправы” над няўгодным палітыкам стаў арышт былога кіраўніка Беларускага металюргічнага завода Юры Феакцістава. Прыкладна два гады таму ён быў арыштаваны па падазрэньні ў фінансавых махінацыях і на доўгі час арыштаваны пад варту, аднак праз недастатковасьць доказаў яго прыйшлося выпусьціць.

Палітыка ўціску, што праводзіцца ў Беларусі адносна кіраўнікоў прадпрыемстваў, на думку прафсаюзу падцьвярджаюць і апошнія падзеі вакол Менскага трактарнага заводу – аднаго з найбуйных прадпрыемстваў краіны, што ствараюць аснову валютных паступленьняў у дзяржбюджэт. Сёньня “няўгодным” для ўладаў апынуўся генэральны дырэктар МТЗ Міхаіл Леонаў, на якога вешаюць шыльду “ненадзейны”. Сутнасьць справы – у тым, што Леонаў “неаднаразова прапаноўваў зьмяніць эканамічную, фінансавую, прамысловую палітыку” дзяржавы.

Савет прафсаюзу аўтасельгасмашу заклікае прафсаюзы і арганізацыі працаўладкавальнікаў “аб`яднаць намаганьні для абароны кіраўнікоў прадпрыемстваў любой формы ўласнасьці ад самавольства ўладаў". Прыклады эфектоўнасьці такога аб`яднаньня, гэта нядаўняя сытуацыя на ВА "Беларуськалій", дзе пры назначэньні кіраўніка рабочыя й прафсаюзы праявілі прынцыповасьць, у выніку чаго чыноўнікі вымушаны былі адступіць, лічачыся з патрабаваньнем калектыву.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Скачайте BreathMaker для излечения заикания и логоневроза с сайта ЦКР
Новое: необычные подарки и подарочные cертификаты на юбилей - Smi)le
Домашний текстиль: постельное белье кретон, мужские халаты, наматрасники