Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусьнафта” ў крызе з-за праблемы неплацяжоў
11:11, 21/06/2001

Фінансавай крызай для ВА “Беларусьнафта” апынулася запазычанасьць спажыўцоў за адгружаны звадкаваны газ і нафтапрадукты. Упершыню за апошнія гады аб’яднаньне знаходзіцца на картатэцы. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, накіраваным кіраўніцтвам аб’яднаньня ў канцэрн “Белтопгаз”, які вінен каля 3 мільярдаў рублёў.

Як стала вядома, канцэрн не аплочвае пастаўкі звадкаванага газу. Магчыма, што зацягваньне пытаньня разьлікаў вымусіць “Беларусьнафту” патрабаваць ад найбуйных даўжнікоў – “Белтопгазу” ( 3 млрд. рублей) і прадпрыемства “СГ-транс” (2,4 млрд. рублей) – пакрыцьця кошту пастаўленых рэсурсаў і ўплаты штрафных санкцыяў у судовым парадку. Недахоп зваротных сродкаў, які склаўся па віне спажыўцоў можа выклікаць зьмяншэньне аб’ёмаў закупак сыравіны, неабходнай газаперапрацоўчаму заводу ў Рэчыцы. Для таго каб выправіць фінансавае становішча аб’яднаньня, кіраўніцтва “Беларусьнафты” зьвярнулася да канцэрну “Белнафтахім” з просьбаю -- дазволіць экспарт 3000 тонаў звадкаванага газу, што выпрацоўваецца з рэфлюксу, а таксама са спадарожнага нафтавага газу й нафты, якія могуць быць аплочаны. Па папярэдняй інфармацыі, працэдура атрыманьня дадзенага дазволу ўскладенена тым, што ў адзіным паліўным балансе саюзнай дзяржавы не прадугледжаны экспарт звадкаванага газу. Аднак ёсць падставы меркаваць, што ў хуткім часе такі дазвол усё ж такі будзе атрыманы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: