Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Лукашэнка мае намер вырашаць лёс расейскіх СМІ, акрэдытаваных у Беларусі 11:13, 21/06/2001, РИА «Новости»
Аляксандар Лукашэнка мае намер пасьля прэзыдэнцкіх выбараў "решить вопрос" пра лёс акрэдытаваных у рэспубліцы расейскіх СМІ. Як заявіў журналістам Аляксандар Лукашэнка перад вылетам з Масквы, ён незадаволены тым, у якой танальнасьці гаворыцца ў расейскіх СМІ пра Беларусь і яе прэзыдэнта, а таксама аб перадвыбарчай кампаніі ў рэспубліцы.
Па словах Лукашэнкі, "более важного государства для Беларуси, чем Россия, нет, и в этот момент "мочить" своих союзников нецивилизованно и некрасиво".
Пры гэтым Лукашэнка заўважыў, што гатовы ."потерпеть до завершения выборов", а пасьля іх правядзеньня ён мае намер зрабіць "выводы - кто и конкретно какие каналы и на каких условиях будут работать в Беларуси".