 | ПАЛIТЫКА |  |

Канчатковы дыягназ ЗУБРа падцьвердзіўся – 3 ліпеня Лукашэнка стане на лыжы 11:16, 25/06/2001, www.yusnews.com

Пры гэтым ён не сумняваецца ў выніках псыхіятрычнай экспертызы: «Когда мы встанем на лыжи и пробежим от площади до площади, народ будет видеть, кто сегодня здоровый, а кто больной».
Дэпартацыя Ханса-Георга Віка можа выклікаць адозву амбасадараў 11:15, 25/06/2001

Дэпартацыя з краіны кіраўніка місіі АБСЭ Ханса-Георга Віка, верагоднасьць якой у апошні час мусіруюць беларускія СМІ, можа стаць прычынаю разрыву дапяматычных зносінаў Беларусі з эўрапейскімі дзяржавамі і ЗША. Адным з наступстваў дэпартыцыі з краіны кіраўніка КНГ АБСЭ можа стаць адозва ўсіх амбасадараў эўрапейскіх краінаў, паведамляе “БДГ”. 
Неспакойны візыт праваслаўнага патрыярха ў каталіцкія рэгіёны 11:14, 25/06/2001

Прыезд Лукашэнкі і Алексія ўчынілі брэстаўчанам і жыхарам вобласьці масу праблемаў. Брэст падзялілі на дзьве ізаляваныя часткі, і трапіць з адной у другую было немагчыма. 24 чэрвеня, калі картэж праязджаў у бок Пінску, на трасе Кобрын-Гомля былі выстаўлены міліцэйскія пасты, якія нікога не выпускалі з прасёлак на трасу. У раёне Драгічына людзей трымалі амаль гадзіну на скрыжаваньнях і не давалі ім рухацца ў бок Брэста. 
Уладзімер Ганчарык: “Перамены павінны быць без узрушэньняў” 11:13, 25/06/2001, «Наша Свабода»

“Сёньня зьдзейсьніліся мае горшыя асьцярогі . Канфрантацыя ў грамадзтве, “паляваньне на вядзьмарак”, страх і апатыя – асновы гэтых хваробаў былі закладзены тады. І гэта трэба будзе мяняць у першую чаргу”, -- заявіў у інтэрвію газэце “Наша Свабода” патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык. Чытайце на нашым сайце тэкст інтэрвію цалкам. 
Колькасьць беспрацоўных беларусаў набліжаецца да мільёна 11:12, 25/06/2001, www.praca.by

Адным са сваіх найвялікіх дасягненьняў улады лічаць адсутнасьць беспрацоўя. Аднак статыстыка (прычым афіцыйная) кажа пра адваротнае. Згодна афіцыйным дадзеным на 1 студзеня 19994 года ў ворганах дзяржаўнай службы працаўладкаваньня было зарэгістравана 66,3 тысячаў беспрацоўных. У 2001 годзе іхняя колькасьць пераваліла за сотню тысячаў (згодна сьведчаньням Міністэрства статыстыкі й аналізу на канец красавіка - 102,7 тысячаў). Гэта значыць зафіксаваны рост болей, чым у паўтары разы. Але гэта толькі пачатак. 
У Наваполацку расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў 11:11, 25/06/2001, АФН

Па выніках 1 кварталю 2001 года больш 19% усіх прадпрыемстваў Наваполацку працавалі са стратамі, заявіла начальнік ІГНК па Наваполацку Алена Петрачэнка на апошнім паседжаньні гарвыканкаму. Калі на канец мінулага года 70 прадпрыемстваў усіх формаў уласнасьці ў горадзе мелі страты, то на 1 красавіка іхняя колькасьць вырасла да 125. 
Рэнтабельнасьць вытворчасьці на Магілёўшчыне коціцца да нуля 11:10, 25/06/2001

У народнай гаспадарцы Магілёўскай вобласьці напрацягу апошніх гадоў назіраецца сталае падзеньне рэнтабельнасьці вытворчасьці. Такая тэндэнцыя характэрна і для гэтага года. Згодна статыстыцы, рэнтабельнасьць рэалізаванай прадукцыі (тавараў, паслугаў, працаў) у галінах эканомікі магілёўшчыны зьньзілася з 2,8 адсоткаў у студзені-сакавіку 2000 года да 0,8 адсоткаў у студзені-сакавіку 2001 года. 
Увядзеньне Польшчай візавага рэжыму пакіне без працы тысячы брэстаўчан 11:09, 25/06/2001

Пасьля ўвядзеньня Польшчый візавага рэжыму ў Брэсьце павялічылася колькасьць беспрацоўных, лічыць прадстаўнікі гарадзкога цэнтра працаўладкаваньня, які пажадаў застацца невядомым. Па апошніх дадзеных, на ўліку ў гарадзкім цэнтры працаўладкаваньня зарэгістравана 3 тысячы чалавек – гэта трошкі болей за паўтары адсоткаў працаздольнага насельніцтва абласнога цэнтра, паведамляе БелаПАН. 
Бялград гатовы выдаць Мілошавіча Гаагскаму трыбуналю 11:08, 25/06/2001, BBC

Учора ўступіў у дзеяньне указ ураду Югаславіі, які робіць магчымым выдачу міжнароднаму трыбуналю ААН У Гаазе былога лідэра краіны Слабадана Мілошавіча і іншых абвінавачаных у ваенных злачынствах. 
Лукашэнка ня мае сілы: за яго ня хочуць галасаваць 11:07, 25/06/2001

Падчас цырымоніі адкрыцьця ліцэя БДУ, А.Р. Лукашэнка выказаў кіраўніцтву ўнівэрсытэту сур’ёзныя прэтэнзыі ў тым, што толькі каля 4% студэнтаў БДУ гатовыя падтрымаць яго на надыходзячых выбарах і што гэта зьвязана з тым, што многія выкладчыкі прыніжаныя сваім гаротным заробкам, на занятках адкрыта выказваюць сваю незадаволенасьць, і тым самым агітуюць студэнтаў супраць дзейнай улады. Пра гэта з дакладных крыніцаў стала вядома ініцыятыўнай групе па вылучэньню Міхаіла Чыгіра кандыдатам у прэзыдэнты. 
ЗУБР мае намер памяняць Шчукіна на Лукашэнку 11:06, 25/06/2001

“Мы, актывісты моладзевага руху супраціву ЗУБР заяўляем, што больш ня будзем гэтага трываць. Нам надакучыла, сьцяўшы зубы, маўкліва назіраць за тым, як шалёны дыктатар зьдзекуецца над нашай краінаю, нашым народам, нашымі блізкімі. Мы больш не дазволім мазаічнаму псыхапату й ягоным памагатым зьдзеквацца над намі. Мы больш нікому не дазволім чапаць лепшых прадстаўнікоў нашага народу. Мы, моладзь Беларусі, будзем усімі сродкамі дабівацца вызваленьня Валеры Шчукіна. Мы абмяняем Шчукіна на Лукашэнку”, з такою заяваю выступіў рух супраціву ЗУБР у сувязі з арыштам журналіста і праваабаронцы Валеры Шчукіна. 
Павал Казлоўскі: “Армія прагаласуе супраць Лукашэнкі” 11:05, 25/06/2001

“Армія прагаласуе супраць Лукашэнкі”, - такую думку выказаў у размове з карэспандэнтам БелаПАН адзін з прэтэндэнтаў на пост главы дзяржавы, былы міністар абароны Беларусі генэрал-палкоўнік Павал Казлоўскі. Ён прыбыў 22 чэрвеня ў Брэст на мерапрыемствы з нагоды 60-годзьдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 
ЗУБР мае намер ачысьціць Беларусь ад фашыстоўскай пошасьці 11:04, 25/06/2001, ЗУБР

Фашыстоўскія малойчыкі зьбілі двух непаўнагадовых актывістаў моладзевага руху ЗУБР 21 чэрвеня вечарам у Барысаве. Напададам трыццаці брытагаловых на Тацяну й Марыну Ясюк кіраваў чалавек з ваеннай выпраўкай, на ягоным твары была маска. На дзяўчат напалі на вуліцы Гагарына, недалёка ад інтэрнату медвучылішча і цэнтральнага гарадзкога стадыёну Барысава. 
Беларукі лідэр пакрыўдзіўся на Машэраву і Марыніча 11:03, 25/06/2001

Аляксандар Лукашэнка не вітае намер Наталі Машэравай і Міхаіла Марыніча балятавацца на пост кіраўніка дзяржавы. «Своими руками вытаскивал, в семью ходил, поддерживал, помогал, - з крыўдаю казаў Лукашэнка ў інтэрвію групе расейскіх і беларускіх журналістаў 22 чэрвеня. --– Брошенная была семья, никто туда никогда не ходил. Вы же помните, после президентских выборов я пошел в эту семью, поддерживал всегда. Много сделал для избрания этого человека в парламент – и тут удар в спину».
Запазычанасьць па заробку дасягнула 11,9 мільярды рублёў 11:02, 25/06/2001

На пачатак чэрвеня запазычанасьць па заработнай плаце ў Беларусі дасягнула 11,9 млрд. рублёў (8,7 млн. даляраў ЗША ў пераліку па афіцыйным курсе). Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі і аналізу, гэта на 39,5 адсоткі болей, чым напачатку траўня. Удзельная вага запазычанасьці ў месячным фондзе заработнай платы павялічылася з 2,8 да 3,7 адсоткі. 
Новая расейская РЛС пачне баявое дзяжурства ў Беларусі 11:01, 25/06/2001, Страна.ru

У бліжэйшыя паўтары гады Расея мае намер паставіць на баявое дзяжурства новую радыёлякацыйную станцыю сочкі за паветранай і касьмічнай прастораю ў Беларусі, побач з горадам Баранавічы, паведамляе карэспандэнт СПБ-ТАСС. Пра гэта заявіў сёньня ў Пецярбурзе галоўкам касьмічных войскаў генэрал-палкоўнік Анатоль Пермінаў, падчас паседжаньня ў Санкт-Пецярбурзе, прысьвечанага пытаньням разьвіцьця новай касьмічнай тэхнікі. 
|  |
|