Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новая расейская РЛС пачне баявое дзяжурства ў Беларусі 11:01, 25/06/2001, Страна.ru
У бліжэйшыя паўтары гады Расея мае намер паставіць на баявое дзяжурства новую радыёлякацыйную станцыю сочкі за паветранай і касьмічнай прастораю ў Беларусі, побач з горадам Баранавічы, паведамляе карэспандэнт СПБ-ТАСС. Пра гэта заявіў сёньня ў Пецярбурзе галоўкам касьмічных войскаў генэрал-палкоўнік Анатоль Пермінаў, падчас паседжаньня ў Санкт-Пецярбурзе, прысьвечанага пытаньням разьвіцьця новай касьмічнай тэхнікі.
Па словах галоўкаму, “зараз узнаўленьне гэтай РЛС сканчваецца і ўжо ў 2001-2002 гадах аб’ект будзе здадзены”. А.Пермінаў удакладніў, што станцыя будуецца для таго, каб "папоўніць той прабел, які ўтварыўся ў сочцы пасьля дэмантажу аналягічнай РЛС у Прыбальтыцы”.
РЛС У Баранавічах будавалася яшчэ падчас СССР, аднак будаўніцтва аб’екту было спынена з-за недафінансаваньня. Тры гады таму будаўніцтва і ўзьвядзеньне станцыі было ўзноўлена.