Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запазычанасьць па заробку дасягнула 11,9 мільярды рублёў 11:02, 25/06/2001
На пачатак чэрвеня запазычанасьць па заработнай плаце ў Беларусі дасягнула 11,9 млрд. рублёў (8,7 млн. даляраў ЗША ў пераліку па афіцыйным курсе). Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі і аналізу, гэта на 39,5 адсоткі болей, чым напачатку траўня. Удзельная вага запазычанасьці ў месячным фондзе заработнай платы павялічылася з 2,8 да 3,7 адсоткі.
Самая высокая запазычанасьць застаецца на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу. За травень яна павялічылася на 37,5 адсоткі і дасягнула 8,4 млрд. рублёў, што складае 70,6 адсоткі ад агульнай запазычанасьці. Своечасова не атрымалі заработную плату (цалкам або часткова) 188,7 тыс. чалавек. На прамысловых прадпрыемствах запазычанасьць склала 2,5 млрд. рублёў. Яе ўдзельная вага ў фондзе заработнай платы павялічылася за месяц з 1,5 да 1,9 адсоткі.
Апрача прадпрыемстваў АПК вялікі рост запазычанасьці па заробку адбыўся на прадпрыемствах Міністэрства архітэктуры й будаўніцтва - у 2,3 разы (да 0,6 млрд. рублёў), Міністэрства прамысловасьці - у 2,1 разы (да 0,9 млрд. рублёў), канцэрну "Беллеспаперапрам" - на 43,1 адсоткі (да 0,6 млрд. рублёў).
Рост запазычанасьці па заробку адбыўся ва ўсіх вабласьцях, за выключэньнем Віцебскай і Менскай.