Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗУБР мае намер ачысьціць Беларусь ад фашыстоўскай пошасьці 11:04, 25/06/2001, ЗУБР
Фашыстоўскія малойчыкі зьбілі двух непаўнагадовых актывістаў моладзевага руху ЗУБР 21 чэрвеня вечарам у Барысаве. Напададам трыццаці брытагаловых на Тацяну й Марыну Ясюк кіраваў чалавек з ваеннай выпраўкай, на ягоным твары была маска. На дзяўчат напалі на вуліцы Гагарына, недалёка ад інтэрнату медвучылішча і цэнтральнага гарадзкога стадыёну Барысава.
Маладыя людзі кінулі дзяўчынак на асфальт, білі іх нагамі па галаве, рукам і целу. Адзін з бандытаў пагражаў зарэзаць Тацяну й Марыну бутэлькай, разьбітай на іхніх галовах. Аднак зьблізку апынулася міліцэйская машына. Нападаючыя разьбегліся. Міліцыянтам удалося затрымаць трох зь іх. Тацяна й Марына зьвярнуліся ў ГУУС з просьбаю ўзбудзіць крымінальную справу па факту нападу.
Барасаўскія зубры не маюць намеру дараваць РНА-шным малойчыкам іхні ўчынак. “Прозьвішчы арыштаваных вядомыя. Вядома, хто яшчэ прымаў удзел у нападзе. Беларуская зямля загарыцца пад нагамі расейкіх фашыстоўцаў. Мы выпалім гэтую пошасьць з нашай краіны”.